Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Мазыр
Дата, час, месца правядзення | Мерапрыемства |
17.10. чацвер 19.00 Культурніцкая прастора “Даліна Анёлаў” вул. Гогаля, 61 Мазыр | Кінемо. Нямое кіно “Фаўст” + жывая музыка Праект Cinemascope пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе спецыяльны паказ рэстаўраванага шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Фаўст” (1926). Спецыяльныя паказы адбудуцца ў рамках Тыдняў Германіі 2019 у чатырох гарадах Беларусі ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey ensemble. ![]() Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская. Уваход вольны Арганізатары: Культурніцкая прастора “Даліна Анёлаў, Cinemascope, Пасольства Германіі ў Мінску |
21.10. панядзелак Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П. Шамякіна вул. Студэнцкая, 28 Мазыр | Інфармацыйнае мерапрыемства “Стыпендыяльныя праграмы DAAD” для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ Лектар Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) Ян-Петэр Абрахам правядзе трэнінг па правільным запаўненні дакументаў для суіскальнікаў на стыпендыяльныя праграмы DAAD і моўны тэст OnSet для суіскальнікаў на стыпендыяльныя праграмы DAAD. ![]() Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана на www.daad.by |
21.10. панядзелак Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П. Шамякіна вул. Студэнцкая, 28 Мазыр | Воркшоп і канцэрт нямецкай рок-групы “Solche” Музычная група “Solche” з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова адзін аднаго выключаюць. Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі “Philofolk” дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар. ![]() Да групы “Solche” належаць: Марыё Крон, кахон; Міхаэль Фокен, бас-інструменты; Хольм Крыгер, гітара і вакал Уваход вольны Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана на www.daad.by |