Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Маладзечна
Дата, час, месца правядзення | Мерапрыемства |
04.10. пятніца, 17.00 Маладзечненская школа мастацтваў вул. Прытыцкага, 29 Маладзечна | Адкрыццё Кінемо. Нямое кіно “Фаўст” + жывая музыка Праект Cinemascope пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе спецыяльны паказ рэстаўраванага шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Фаўст” (1926). Спецыяльныя паказы адбудуцца ў рамках Тыдняў Германіі 2019 у чатырох гарадах Беларусі ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey ensemble. Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская. Уваход вольны ![]() |
06.10. нядзеля 10.00-21.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Аддзел замежнай літаратуры вул. Вялікі Гасцінец, 121-В3 Маладзечна | Фотамарафон Жыхарам горада, якія захапляюцца фатаграфіяй, прапануецца “Фотамарафон”, у якім прымуць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 14 гадоў. Уваход вольны ![]() |
15.10. аўторак, 16.00 “Red Bar” вул. Валынца, 12, корп. 2, памяшканне 2 Маладзечна | Літаратурны батл Чытачам, якія захапляюцца нямецкай паэзіяй, будзе цікава ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве за кубкам кавы з прыемнымі і творчымі людзьмі. Уваход вольны ![]() |
16.10. серада, 16.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Аддзел замежнай літаратуры вул. Вялікі Гасцінец, 121-В3 Маладзечна | Вечар нямецкага кіно Фільм “Зачотны прэпад” (2013, Германія, 16+) Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ і Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Багдановіча прэзентуе на працягу двух вечароў нямецкія мастацкія фільмы. На нямецкай мове з рускімі субтытрамі Уваход вольны ![]() |
22.10. аўторак, 15.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Аддзел замежнай літаратуры вул. Вялікі Гасцінец, 121-В3 Маладзечна | Дарогамі нямецкіх казак Запрашаем чытачоў 10-11 гадоў здзейсніць захапляльнае падарожжа па Германіі, каб сустрэцца з самымі вядомымі героямі нямецкіх казак. Па запрашэнні Цэнтральная раённая бібліятэка імя Багдановіча, Пасольства Германіі ў Мінску ![]() |
23.10. серада, 16.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Аддзел замежнай літаратуры вул. Вялікі Гасцінец, 121-В3 Маладзечна | Вечар нямецкага кіно Фільм “Выратаваць Рафі!” (2015, Германія, сямейны) Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ і Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Багдановіча прэзентуе на працягу двух вечароў нямецкія мастацкія фільмы. На нямецкай мове з рускімі субтытрамі Уваход вольны ![]() |
24.10. чацвер, 15.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Аддзел замежнай літаратуры вул. Вялікі Гасцінец, 121-В3 Маладзечна | Круглы стол на нямецкай мове “Нямецкія і беларускія традыцыі і звычаі” З удзелам валанцёраў з Германіі. Узаемны абмен інфармацыяй пра традыцыі і звычаі ў дзвюх краінах. На нямецкай мове Па папярэдняй рэгістрацыі ![]() |
25.10. пятніца, 16.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Аддзел замежнай літаратуры вул. Вялікі Гасцінец, 121-В3 Маладзечна | Закрыццё “Тыдняў Германіі” ў бібліятэцы: фотавыстава У рамках заключнага мерапрыемства будуць падведзены вынікі “Фотамарафону” і ўручаны прызы за лепшыя фотаздымкі. Па запрашэнні ![]() |