Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Магілёў

16.09.2019 - Артыкул

Дата, час, месца правядзення

Мерапрыемства

11.10. пятніца, 14.25

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя  А. Куляшова

вул. Касманаўтаў, 1

аўд. 238

Магілёў

“Shorts at Moonlight” - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Магілёве

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю “Shorts at Moonlight”.

З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены магілёўскай публіцы.

Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

-
-© Short at Moonlight

На нямецкай мове

Уваход вольны

Арганізатары: Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск

16.10. серада, 19.00

Тайм-кафэ “Неба”

вул. Ленінская, 7

Магілёў


Канцэрт нямецкай рок-групы “Solche”

Музычная група “Solche” з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова адзін аднаго выключаюць.

Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі “Philofolk” дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар.

-
-© Тайм-кафэ “Неба”

Да групы “Solche” належаць:

Марыё Крон, кахон;

Міхаэль Фокен, бас-інструменты;

Хольм Крыгер, гітара і вакал

Уваход вольны

Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана на www.daad.by

Арганізатар: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

17.10. чацвер

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова

вул. Касманаўтаў, 1

Магілёў

Інфармацыйнае мерапрыемства “Стыпендыяльныя праграмы DAAD” для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ

Лектар Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) Георгія Маціяс правядзе трэнінг па правільным запаўненні дакументаў для суіскальнікаў на стыпендыяльныя праграмы DAAD і моўны тэст OnSet для суіскальнікаў на стыпендыяльныя праграмы DAAD.

-
-© DAAD

Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана на www.daad.by
Арганізатар: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

Да пачатку старонкі