Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Гродна
Дата, час, месца правядзення | Мерапрыемства |
30.9. панядзелак 14.00-15.30 Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі вул. Гагарына, 6 Гродна | Серыя прэзентацый конкурсу “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці” Прэзентацыі прымеркаваны да запуску моладзевага конкурсу гістарычных работ “Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці”. Конкурс накіраваны на стымуляванне вывучэння “жывой” гісторыі маладымі людзьмі праз даследаванне сямейных фотаархіваў, гісторыі сваёй сям'і і супольнасці. Падчас мерапрыемства арганізатары конкурсу прэзентуюць, як з дапамогай фотаздымкаў можна вывучыць гісторыю, якім будзе фармат конкурсу і ўмовы ўдзелу, а таксама што чакае пераможцаў і іх куратараў пасля яго завяршэння. ![]() Уваход па папярэдняй электроннай рэгістрацыі Кантактная асоба: Ліяна Кабахідзэ. Кантакты: тэл.: +375 17 207 98 35, Маб. +375 29 171 93 97 Конкурс праходзіць у рамках праекта “Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіне 2.0” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Арганізатары: Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання “Deutscher Volkshochshul-Verband e.V” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь, МГА “Гісторыка” |
11.10. пятніца 19.00 Евангельска-Лютэранскай царкве св. Іаана вул. Акадэмічная, 7а Гродна | КІНЕМО. Нямое кіно “Фаўст” + жывая музыка Праект Cinemascope пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе спецыяльны паказ рэстаўраванага шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Фаўст” (1926). Спецыяльныя паказы адбудуцца ў рамках Тыдняў Германіі 2019 у чатырох гарадах Беларусі ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey ensemble. Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская. Уваход вольны ![]() |