Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Мінск

21.08.2019 - Артыкул

Дата, час, месца

Мерапрыемства

24.9. аўторак, 19.00

Беларуская дзяржаўная філармонія (вялікая зала)

пр. Незалежнасці, 50

Мінск

Канцэрт „…Бо каханне, як смерць — моцнае“

У ветхазаветных кнігах Псалмаў, Эклезіяста, Плача Ераміі і „Песня Песень“ (Найвышэйшай Песні Саламонавай) таінства кахання адлюстравана ва ўсіх яго алегарычных і містычных аспектах. Прыцягальнымі яны былі і для вялікіх кампазітараў нямецкага барока - Андрэаса Хамершміта, Генрыха Шуца, Дзітрыха Букстэхудэ, Іагана Крыстафа Баха.

Некаторыя з гэтых шэдэўраў паэтычнай і музычнай лірыкі прагучаць 24 верасня на канцэрце, які адкрывае „Тыдні Германіі 2019“. Разам з удзельнікамі ансамбля „Камерныя салісты Мінска“, салістамі Нацыянальнай оперы Беларусі і канцэртным хорам Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа на сцэну выйдуць музыканты з Кёльна, Варшавы і Санкт-Пецярбурга.

-
-© Пасольства Германіі ў Мінску

Квіткі: у касе філармоніі і ў інтэрнэце

Арганізатары: Ансамбль „Камерныя салісты Мінска“, Беларуская дзяржаўная філармонія

26.9. чацвер, 16.00

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

пр. Незалежнасці, 116

Мінск

 

Еўрапейскі дзень моў: спікдэйтынг

Еўрапейскі дзень моў быў заснаваны Саветам Еўропы па ініцыятыве ЕС у рамках Еўрапейскага года моў у 2001 годзе. Ён звяртае ўвагу на важнасць вывучэння замежных моў не толькі ў школе, але і на працягу ўсяго жыцця.

Менавіта таму мы разам з нашымі еўрапейскімі партнёрамі хочам адзначыць яго. Мерапрыемства ставіць сваёй мэтай падкрэсліць важнасць усіх моў, з дапамогай якіх мы кантактуем у Еўропе. Ёсць больш за 200 еўрапейскіх моў, а таксама шмат іншых, якія выкарыстоўваюцца ў Еўропе грамадзянамі іншых кантынентаў. Гэта важная спадчына, сведчанне нашай ідэнтычнасці.

-
-© Пасольства Германіі ў Мінску

Наведвальнікаў чакае разнастайная праграма. З дапамогай фармата Speakdating вы можаце палепшыць свае моўныя навыкі на некалькіх еўрапейскіх мовах за некалькі хвілін, а таксама пазнаёміцца ​​з носьбітамі мовы. Для аматараў коміксаў і графічных раманаў мы сабралі паліцу з лепшымі публікацыямі апошніх гадоў.

Мы арганізуем Еўрапейскі дзень моў разам з нядаўна створанай сеткай усіх культурных цэнтраў і пасольстваў ЕС у Беларусі (EUNIC).

Уваход вольны

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

28.9. субота, 19.00

Палац прафсаюзаў

пр. Незалежнасці, 25

Мінск

Форум тэатральнага мастацтва ТЭАРТ:

„Адысея“

Рэжысура: Анту Рамэра Нуньес

Тэатр „Талія“, Гамбург

-
-© Thalia Hamburg

Гісторыя ненадзейнага апавядальніка Адысея, убачаная вачыма ягоных сыноў і пераказаная імі. Тэлемах ніколі не бачыў свайго бацьку. Ён знаёмы з гісторыямі пра кемлівага авантурыста, але не ведае, ці жывы той. Тэлегон – таксама сын Адысея ад іншай маці – чарадзейкі Цырцэі. І вось абодва сыны чакаюць вяртання падарожніка, якога сцяжынка так часта заваблівала ўбок з таго моманту, як ён разбурыў Трою.

Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі

Квіткі: http://teart.by/ru/

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

1.-23.10. 10.00-18.00

Палац мастацтва,

галерэя „Арт Беларусь“

ZAL #2

вул. Казлова, 3

Мінск


Выстава „Горад заўтрашняга дня“

Ад піянерскіх лагераў і дамоў работнікаў мастацтваў да палацаў шлюбу: дзейнасць і спадчына савецкага горадабудаўніцтва і архітэктуры да сёння вызначаюць ландшафт гарадоў на тэрыторыі былога СССР. Карані гэтай культуры будаўніцтва трэба шукаць у авангардысцкіх рухах міжваеннага часу, асабліва ў дапрацоўцы Баўхаўза і УНОВІСа. Савецкі мадэрнізм стаў тэмай новай вандроўнай выставы Інстытута імя Гётэ.

-
-© Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

Актуальную інфармацыю пра суправаджальную праграму выставы з дакладамі, паказамі кіно і дыскусіямі Вы знойдзеце на www.goethe.de/minsk


Уваход: 3 - 6 руб.

 

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

2.10. серада, 19.30

БДУ,

Факультэт міжнародных адносін,

аўд. 1201

вул. Ленінградская, 20

Мінск

     

„Shorts at Moonlight“ - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Мінску

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю „Shorts at Moonlight“.

З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

-
-© Short at Moonlight

На нямецкай мове

Уваход вольны

Арганізатары: Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск, Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD)

3.10. чацвер 17.30

БДУ,

Фізічны факультэт,

аўд. 220

вул. Бабруйская, 5

Мінск

„Shorts at Moonlight“ - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Мінску

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю „Shorts at Moonlight“.

З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

-
-© Short at Moonlight

На нямецкай мове

Уваход вольны

Арганізатары: Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск, Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD)


4.10. пятніца 19.00

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3

Мінск

Чытанні з Тэрэзіяй Энцэнсбергер: „Калька“

Аўтарка Тэрэзія Энцэнсбергер будзе чытаць урывак са сваёй кнігі „Калька“. Кніга з’яўляецца крытычнымі ўводзінамі ў рэчаіснасць веймарскага Баўхаўза з перспектывы маладой студэнткі Луізы Шылінг. Тэхніка і мастацтва, камунізм і авангард, папулізм і моладзевы рух – у сваім пошуку Луіза знаёміцца з грамадскімі ўтопіямі бурлівых 20-х гадоў, якія ўплываюць на нас і да цяперашняга часу.

-
-© Goethe-Institut Belarus

На нямецкай мове з перакладам на беларускую

Уваход вольны

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі


8.-9.10. 19.00

Культурны цэнтр „Корпус“

пр. Машэрава, 9,

корпус 8

Мінск

Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно „SHORT EXPORT 2019“

Ужо трынаццаты год запар праграма SHORT EXPORT дэманструе неверагодна свежыя кароткаметражкі. Першакласная нямецкая кінапраграма стала вынікам супрацоўніцтва AG Kurzfilm, German Films, Інстытута імя Гётэ ў Ліёне, агенцтва KurzFilmAgentur у Гамбургу і міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў у Клермон-Феране. SHORT EXPORT 2019 прадстаўляе шэсць адабраных кароткаметражак, якія адлюстроўваюць мастацка-эстэтычную і змястоўную разнастайнасць гэтага жанру ў Германіі.

-
-© SHORT EXPORT

Фільмы гэтага года распавядаюць аб нечаканых сустрэчах і іх выніках, аб пошуках і знаходках. Цікавае баўленне часу гарантуецца. 8 і 9 кастрычніка ў Культцэнтры „Корпус“ кінапаказы будуць прадстаўлены беларускім кінакрытыкам.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

11.10. пятніца

11.00-14.00

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаганеса Рау

пр. Газеты „Праўда“, 11

Мінск

Круглы стол „Права асуджаных на адукацыю“ (прымеркаваны да 13 кастрычніка – Міжнароднага дню адукацыі ў турмах)

У рамках круглага стала спецыялісты і прадстаўнікі пенітэнцыярных службаў, сферы адукацыі і сацыяльнай абароны, а таксама грамадскіх арганізацый абмяркуюць пытанні актуальнасці і даступнасці асноўнай і дадатковай адукацыі ў папраўчых установах, перспектыўныя напрамкі і магчымасці супрацоўніцтва ў гэтым накірунку.

У рамках праекта „Актыўна за адукацыю ў пенітэнцыярных установах 2.0.“ пры фінансавай падтрымцы Міністерства замежных спраў Германіі

-
-© DVV

Кантактная асоба – Марына Малініна

Тэл.: +375 17 207 98 35

info@dvv-international.by

Уваход па запрашэннях

Арганізатары: Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання „Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федератыўная Рэспубліка Германія) у Республіцы Беларусь,  ГАГА „Сацыяльныя праекты“

12.10. субота

16.00

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

вул. Крапоткіна, 44

Мінск

Тэатральны ПАШ-фэст „Дыгітальная рэчаіснасць“

У межах „Тыдняў Германіі“ вучні школ ініцыятывы „Школы: партнёры будучыні“ (ПАШ/ PASCH) ужо ў пяты раз прадставяць увазе публікі нямецкамоўныя тэатральныя пастаноўкі. Сёлета ў склад праграмы ўключаны тры спектаклі, прысвечаныя тэме „Дыгітальная рэчаіснасць“. Тэатральная група з Оршы возьме гледачоў з сабой у падарожжа ў часе, цягам якога ў выніку дыгіталізацыі будзе змяняцца сам час.

-
-© Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

А тэатральная група з Маладзечна, наадварот, створыць на сцэне рэчаіснасць, у якой трэба абыходзіцца без тэхнічных дасягненняў. Група з Мінска распавядзе ў сваёй пастаноўцы пра мяжу паміж асобай і яе прэзентацыяй у сацыяльных сетках. Усе пастаноўкі былі створаны школьнікамі пад кіраўніцтвам тэатральных педагогаў з Германіі. На тэатральным фэсце ініцыятывы „Школы: партнёры будучыні“ адбудуцца іх прэм’еры.

На нямецкай мове

Уваход вольны

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

13.-15.10.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

пр. Незалежнасці, 65 Мінск

„Адкрыць Германію“ kompakt

Каля 70 студэнтаў беларускіх ВНУ правядуць два дні разам з лектарамі DAAD і іншымі нямецкімі рэферэнтамі ў БНТУ і змогуць прыняць удзел у многіх цікавых мерапрыемствах. Спектр тэм, прапанаваных мерапрыемстваў вельмі шырокі – ад краіназнаўства да культуразнаўства, ад эканомікі да мовазнаўства. Акрамя таго, прапануецца культурная праграма, якая ўключае ў сябе канцэрт нямецкай групы „Solche“ з Хемніца.

-
-© DAAD

Па папярэдняй рэгістрацыі

Арганізатары: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Інфармацыйны Цэнтр DAAD у Мінску, Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

14.10. панядзелак

19.00

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Корпус 11 а, актавая зала

пр. Незалежнасці, 65 Мінск


Канцэрт музычнай групы „Solche“

Музычная група „Solche“ з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова выключаюць адзін аднаго.

Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі „Philofolk“ дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар.

Да групы „Solche“ належаць:

Марыё Крон, кахон;

Міхаэль Фокен, бас-інструменты;

Хольм Крыгер, гітара і вакал.

-
-© Пасольства Германіі ў Мінску


Уваход вольны


Арганізатар: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

17.-18.10. 10.00

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3

Мінск

Літаратурная майстэрня „Пісьменнікі“

У рамках праекта „Пісьменнікі“ маладыя людзі і дзяўчаты палепшаць свае навыкі стварэння літаратурных тэкстаў. У гэтым іх падтрымаюць літаратар Маціяс Наўрат з Берліна і выкладчыца нямецкай мовы Марына Ляско (Мінск).

-
-© Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

Падчас трох літаратурных майстэрняў паўстануць гісторыі, вершы, тэксты песняў, каментары, тырады ды іншыя літаратурныя формы на нямецкай мове, а на завяршэнне праекту яны будуць прадстаўлены на міжнародным фестывалі пісьменнікаў-пачаткоўцаў у Штутгарце. Першая літаратурная майстэрня адбудзецца ў межах „Тыдняў Германіі“.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 верасня 2019 г. на сайце www.goethe.de/minsk/.

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

19.10. субота,

з 11.00

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі,

канферэнц-зала, 4 паверх

вул. Веры Харужай, 25/3

Мінск

25 год Інстытуту імя Гётэ: дзень і ноч адкрытых дзвярэй

А цяпер будзе фэст! Інстытут імя Гётэ адзначае сваё дваццаціпяцігоддзе і адчыняе дзверы для ўсіх гасцей і сяброў.

Мы рыхтуем шмат сюрпрызаў, праграма будзе маляўнічая і інтэрактыўная. Паклапоцімся нават аб фізічным дабрабыце.

-
-© Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

Сардэчна запрашаем!

Уваход вольны

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі


19.10. субота

19.00

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3

Мінск


Чытанні з Маціясам Наўратам: „Шмат смерцяў нашага дзеда Юрэка“

Дзядуля Юрэк паміраў шмат разоў: у акупаванай Варшаве, ноччу на вуліцы, дзе ў каменданцкі час ён сутыкнуўся з двума нямецкімі салдатамі. У „сусветна вядомым населеным пункце“ Асвенцым, дзе ён у якасці прымусовага рабочага пазнаёміўся з галоднай смерцю... Пранікнёная, сумная, страшная і камічная сямейная гісторыя Маціяса Наўрата спалучае ў сябе паўсядзённае жыццё і палітыку, вулічныя жарты і вопыт вайны, аўтабіяграфічнае і фіктыўнае...

 

-
-© Sebastian Hänel

Маціяс Наўрат нарадзіўся ў польскім Аполі ў 1989 годзе, ва ўзросце 10 гадоў пераехаў у Бамберг разам са сваёй сям’ёй. За свой дэбютны раман „Мы адны ўдваіх“ (2012) і пазнейшыя творы „Прадпрымальнік“ і „Шмат смярцей нашага дзядзькі Юрэка“ атрымаў шматлікія літаратурныя ўзнагароды, сярод якіх Прэмія імя Шамісо і Медаль Альфрэда Дзёбліна.

На нямецкай мове з перакладам на беларускую

Уваход вольны

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

23.10. серада

17.30

Абласная бібліятэка імя Пушкіна

Аддзел замежнай літаратуры

3 паверх

вул. Гікалы 4

Мінск

Вечар нямецкага кіно

З нагоды 30-годдзя падзення Берлінскай сцяны Пасольства Германіі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Абласной бібліятэкай імя Пушкіна і нямецкім клубам „Deutsch in Minsk“ дэманструе мастацкі фільм „Гуд бай, Ленін!“ („Good Bye, Lenin!“, 2003, 120 хвілін, 12+).

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны


-
-© Sony Pictures Entertainment Inc.

Арганізатар: Пасольства Германіі ў Мінску, Абласная бібліятэка імя Пушкіна

26.10. субота

19.00

Клуб „Бруге“

пр. Партызанскі, 6А

Мінск

Беларуска-нямецкая вечарына з удзелам групы „Solche“

Музычная група „Solche“ з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова выключаюць адзін аднаго.

Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі „Philofolk“ дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар.

-
-© DAAD

Да групы „Solche“ належаць:

Марыё Крон, кахон;

Міхаэль Фокен, бас-інструменты;

Хольм Крыгер, гітара і вакал.

-
-© DAAD

У гэты вечар група „Solche“ выступіць разам з беларускай рок-групай „Версія“ з Наваполацку.

Уваход вольны

Рэгістрацыя на сайце www.brugge.by

Арганізатар: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

29.10. аўторак

18.00

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

вул. Захарава, 21

Аўд. Б202



Навуковая лекцыя

Жыць і дзейнічаць у міжкультурных кантэкстах. Тыпалогія міжкультурных даследаванняў

Праф. д-р Даратэя Розеберг (Берлін / Гале)

-
-© DAAD

Першая навуковая лекцыя DAAD у Беларусі арыентавана на навукоўцаў і студэнтаў, якія вывучаюць дадзеную тэматыку, а таксама на шырокую грамадскасць і ўяўляе цікавасць для ўсіх, хто хоча супрацоўнічаць з Германіяй і іншымі краінамі-партнёрамі.

Даратэя Розеберг (Берлін, Гале) - прафесар культуразнаўства і рамантыкі, а таксама віцэ-прэзідэнт Таварыства навук ім. Лейбніца ў Берліне. Да яе навуковых інтарэсаў, сярод іншага, адносяцца тэорыя і метады культуразнаўства - навукі, якая вывучае іншыя культуры і мовы, а таксама падыходы да вывучэння ўспрымання выявы „чужога“.

У 2015 годзе прафесар Розеберг была ўдастоена звання „Афіцэр Ордэна Акадэмічных пальмаў“ за заслугі ў галіне адукацыі і навукі ў германа-французскіх адносінах і, такім чынам, атрымала адну з самых высокіх узнагарод у Францыі.

На нямецкай мове з сінхронным перакладам на рускую

Уваход вольны

Падрабязная інфармацыя апублікавана на www.daad.by

Арганізатары: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

29.10. аўторак

19.00

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна

вул. Сухая,  25

Мінск


Публічны паказ дакументальнага фільма

„Азарычы 1944 г.“.

У перыяд з 2003 па 2005 год студэнты і навуковыя супрацоўнікі Рэйн-Вестфальскага тэхнічнага ўніверсітэта г. Ахена (RWTH Aachen) даследавалі прычыны і факты ваеннага злачынства, здзейсненага нямецкім вермахтам ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. У выніку праекта, які быў рэалізаваны працоўнай групай Кёльнскага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, быў створаны фільм „Азарычы 1944 г.“.  Аналіз шырокіх архіўных матэрыялаў, інтэрв'ю са сведкамі злачынстваў і даследаванні на месцы падзей дазволілі правесці дакладную рэканструкцыю гвалтоўнага згону каля 50.000 цывільных асоб вайскоўцамі вермахта ўвесну 1944 года ў Азарыцкі лагер смерці.

-
-© Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Фільм падрабязна раскрывае гэта ваеннае злачынства і дае магчымасць атрымаць уяўленне пра жахлівы вопыт ахвяр і дзеянні злачынцаў.

Па заканчэнні адбудзецца гутарка са сведкамі злачынстваў каля Азарыч.

Упершыню на беларускай мове.

Уваход вольны

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаганеса Рау (ММАЦ)
Да пачатку старонкі