Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Германія на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Internationale Minsker Buchmesse

Internationale Minsker Buchmesse, © Deutsche Botschaft Minsk

31.01.2019 - Артыкул

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, як і на працягу больш за дваццаць гадоў, сёлета зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

У гэтым годзе Пасольства Германіі запрашае ў захапляючае кніжнае падарожжа па фантастычным сусветам нямецкіх казак і легенд! Вас чакаюць вядомыя і невядомыя нямецкія гісторыі, якія Вы можаце прачытаць і паслухаць. Завершанасць кніжнай калекцыі з больш чым 300 выбранымі кнігамі надаюць асабліва прыгожыя фотаальбомы, а таксама разнастайныя кнігі для дзяцей і юнацтва.

Асаблівасцю стэнда Посольства Германіі з‘яўляецца тое, што прадстаўленыя на ім кнігі не прадаюцца, а па традыцыі па заканчэнні выставы-кірмашу перадаюцца ў дар беларускім установам адукацыі і культуры, якія на працягу ўжо многіх гадоў уносяць свой уклад у папулярызацыю і вывучэнне нямецкай мовы і культуры.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

06.02.2019          13.00-17.00           Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна

07.02.2019          13.00-18.30           Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

08.02.2019          16.30-19.00           Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

10 лютага 2019 г. з 11.00 да 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства “Майструем разам!”.

Дадатковая інфармацыя:

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне  па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 06.02.2019 г., а 12.00 гадзіне.

Часы працы германскага стэнда:

Серада, 06.02.2019                                                  12.00-19.00

Чацвер-субота, 07.-09.02.2019                            10.00-19.00

Нядзеля, 10.02.2019                                                 10.00-14.00

 

Да пачатку старонкі