Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Барысаў

17.09.2018 - Артыкул

Дата

Час

Мерапрыемства

Месца правядзення

24.-30.9.

10.00-18.00

Замкі Германіі: агляд кніжнай выставы

Супрацоўнікі залы раскажуць усім зацікаўленым пра самыя прыгожыя і знакамітыя замкі Германіі, а таксама пазнаёмяць з выданнямі па гэтай тэме на рускай і нямецкай мовах.

Уваход вольны

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

24.-30.9.

Тэкст і вобраз. Экранізацыі твораў нямецкай літаратуры: віртуальная выстава

З выставай можна азнаёміцца на сайце Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева”: http://borlib.by, а таксама ў зале літаратуры на замежных мовах.

Для наведвальнікаў сайта, чытачоў бібліятэкі

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

24.-30.9.

15.00-17.00

Гульнялэнд: нямецкія настольныя гульні

Аматары настольных гульняў змогуць бавіць час за сваім улюбёным заняткам і бліжэй пазнаёміцца з гульнямі «Каркассон (Carcassonne), «Каланізатары (die Siedler von Catan), «Не сярдуй» (Mensch, ärgere dich nicht), «Фаза 10» (Phase 10) і інш.

Уваход вольны

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

24.9.

панядзелак

11.00

Нацыянальны нямецкі касцюм: слайд-гутарка з творчым заняткам

Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца, якую вопратку насілі ў розных рэгіёнах Германіі, прымуць удзел у віктарыне і праявяць свае творчыя здольнасці ў стварэнні мадэлі нацыянальнага нямецкага касцюма.

Для школьнікаў

Па папярэдняй рэгістрацыі

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

26.9.

серада

13.00

Незвычайная архітэктура Германіі: слайд-гутарка з творчым заняткам

Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца пра самыя незвычайныя будынкі Германіі і іх аўтараў – выдатных архітэктараў, прымуць удзел у віктарыне і ўсе разам намалююць прыгожы і незвычайны дом.

Для школьнікаў

Па папярэдняй рэгістрацыі

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

27.9.

чацвер

15.00-18.00

Сучасная кухня Германіі: кулінарны майстар-клас

Майстар-клас Зігрыд Мурк. Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці сучаснай нямецкай кухні і змогуць самі прыгатаваць некалькі страў.

Для дарослых

Па папярэдняй рэгістрацыі

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

29.9.

субота

14.00-15.00

Знаёмства з нямецкай анімацыяй: мультгадзіна

Прагляд мультфільмаў апошніх гадоў, створаных у Германіі

Для дзяцей

Уваход вольны

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

29.9.

субота

17.00

Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі 2018

У рамках Тыдняў Германіі 2018 у пяці гарадах Беларусі адбудуцца спецыяльныя паказы шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Насферату, сімфонія жаху” ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey Ensemble. Музыку да фільм напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

“Насферату, сімфонія жаху”

Nosferatu, eine Symphonie des Grauens

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі служачага агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў,  малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату…

Першая вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм “Насферату, сімфонія жаху” па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гісторыі кіно.

Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага (“Насферату, прывід ночы”) да Абеля Ферары (“Кароль Нью-Йорка” і “Залежнасць” і Эліаса Мерыджа (“Цень упыра”), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру “хорар”.

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

“Кінемо”

“Кінемо”- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Уваход вольны

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску, Cinemascope

Палац культуры імя М. Горкага

пр. Рэвалюцыі, 49

Барысаў

30.9.

нядзеля

12.00

Пернікавы дамок: творчы занятак

 Удзельнікі мерарымства змогуць стварыць сваімі рукамі з кардону і паперы «пернікавы дамок» з казкі братоў Грым і ўпрыгожыць яго на свой густ.

Для дзяцей

Уваход вольны

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева, Пасольства Германіі ў Мінску

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева

вул. Чапаева,3

Барысаў

 

Да пачатку старонкі