Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Магілёў
Дата | Час | Мерапрыемства | Месца правядзення |
13.10. субота | 11.00 | “Shorts at Moonlight” - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Магілёве З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю “Shorts at Moonlight”. З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены магілёўскай публіцы. Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі. На нямецкай мове Уваход вольны Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск, Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) | Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт Магілёў |
11.11. нядзеля | 19.00 | Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі 2018 У рамках Тыдняў Германіі 2018 у пяці гарадах Беларусі адбудуцца спецыяльныя паказы шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Насферату, сімфонія жаху” ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey Ensemble. Музыку да фільм напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская. “Насферату, сімфонія жаху” Nosferatu, eine Symphonie des Grauens Германія, 1922, 93 хв. Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі служачага агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў, малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату… Першая вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм “Насферату, сімфонія жаху” па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гісторыі кіно. Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага (“Насферату, прывід ночы”) да Абеля Ферары (“Кароль Нью-Йорка” і “Залежнасць” і Эліаса Мерыджа (“Цень упыра”), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру “хорар”. Five-storey ensemble Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка) Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксамі піша музыку да кіно. “Кінемо” “Кінемо”- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў. Уваход вольны Cinemascope, Пасольства Германіі ў Мінску | Магілёўскі абласны тэатр лялек вул. Першамайская, 73 Магілёў |