Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Віцебск
Дата | Час | Мерапрыемства | Месца правядзення |
10./11.10. | 16.30 | “Shorts at Moonlight” - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Віцебску З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю «Shorts at Moonlight». З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены публіцы ў Віцебску на працягу двух вечароў. Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі. На нямецкай мове Уваход вольны Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт | Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава Аўд. 306 пр-т Машэрава, 33 Віцебск |
19.10. пятніца | 09.00-18.30 | Міжнародны форум “Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі і ўстойлівага развіцця” Ва ўмовах нарастаючай эканамічнай нагрузкі і скарачэння рэсурсаў канцэпцыя “горад, які навучаецца” і канцэпцыя “крэатыўныя індустрыі” могуць стаць эфектыўнымі інструментамі развіцця людзей, супольнасцей і тэрыторый. Спроба звязаць гэтыя дзве канцэпцыі і папулярызаваць іх на тэрыторыі пілотных гарадоў, Віцебска і Гомеля, была зроблена ў рамках сумеснай праграмы «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі», рэалізаванай у 2017-2018 гг. Прадстаўніцтвам DVV International у Беларусі сумесна з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы, Асацыяцыяй бізнес-адукацыі і асветніцкай установай “Сацыяльныя інтэрвенцыі”. Форум “Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі і ўстойлівага развіцця” з'яўляецца заключным мерапрыемствам праграмы, пад час якога будуць прадстаўлены лепшыя замежныя і беларускія практыкі ў сферы адукацыі дарослых і прыклады развіцця крэатыўных індустрый, накіраваныя на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця; арганізаваны візіты ва ўстановы і на прадпрыемствы, занятыя ў сферы крэатыўнай эканомікі; абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Асобны блок мерапрыемства будзе прысвечаны святкаванню ўступлення г. Віцебск у Глабальную сетку ЮНЕСКА гарадоў, якія навучаюцца. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, у офіс DVV International у Беларусі па тэлефонах +375 172079835, +375 291719397 ці электроннай пошце pristrom@dvv-international.by. Прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV) | Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна вул. Леніна, 8a Віцебск |
20.10. субота | 09.00-16.00 | Міжнародны форум “Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі і ўстойлівага развіцця” Ва ўмовах нарастаючай эканамічнай нагрузкі і скарачэння рэсурсаў канцэпцыя “горад, які навучаецца” і канцэпцыя “крэатыўныя індустрыі” могуць стаць эфектыўнымі інструментамі развіцця людзей, супольнасцей і тэрыторый. Спроба звязаць гэтыя дзве канцэпцыі і папулярызаваць іх на тэрыторыі пілотных гарадоў, Віцебска і Гомеля, была зроблена ў рамках сумеснай праграмы «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі», рэалізаванай у 2017-2018 гг. Прадстаўніцтвам DVV International у Беларусі сумесна з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы, Асацыяцыяй бізнес-адукацыі і асветніцкай установай “Сацыяльныя інтэрвенцыі”. Форум “Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі і ўстойлівага развіцця” з'яўляецца заключным мерапрыемствам праграмы, пад час якога будуць прадстаўлены лепшыя замежныя і беларускія практыкі ў сферы адукацыі дарослых і прыклады развіцця крэатыўных індустрый, накіраваныя на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця; арганізаваны візіты ва ўстановы і на прадпрыемствы, занятыя ў сферы крэатыўнай эканомікі; абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Асобны блок мерапрыемства будзе прысвечаны святкаванню ўступлення г. Віцебск у Глабальную сетку ЮНЕСКА гарадоў, якія навучаюцца. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, у офіс DVV International у Беларусі па тэлефонах +375 172079835, +375 291719397 ці электроннай пошце pristrom@dvv-international.by. Прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV) | Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт пр-т Маскоўскі, 70 Віцебск |
29.10. панядзелак | 29 і 30 кастрычніка 2018 г. пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю Нямецкай чытальнай залы ў Віцебску. Будзем вельмі рады вітаць Вас на мерапрыемствах, прысвечаных 20-годдзю Нямецкай чытальнай залы ў Віцебску! Кантактная інфармацыя: Тэл.: +375 212 42-51-59 dls_witebsk@vlib.by Інстытут імя Гётэ Мінск, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна 14.00-17.00 Дзень адкрытых дзвярэй 29 кастрычніка з 14.00 да 17.00 Інстытут імя Гётэ разам з Віцебскай абласной бібліятэкай запрашаюць Вас прыняць удзел у Дні адкрытых дзвярэй. Вашай увазе будуць прапанаваны: падарожжа па бібліятэцы Інстытута імя Гётэ будучыні ў віртуальнай рэальнасці, 3D-друк, гукавая гульня з клавіятурай «MaKey MaKey», размалёўкі ў дапоўненай рэальнасці, інтэрактыўная віктарына на планшэтах па кнігам «LeYo», квэст у мабільным дадатку «Actionbound», майстэрня «Майструем калейдаскоп». У гэты дзень Вас таксама чакаюць пачастункі і падарункі ад Інстытута імя Гётэ. Інстытут імя Гётэ Мінск, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна 19.00 Канцэрт музычнай групы “Solche” у рамках 20-годдзя Нямецкай чытальнай залы ў Віцебску Музычная група “Solche” з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова адзін аднаго выключаюць. Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі “Philofolk” дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар. Да групы “Solche” належаць: Марыо Крон, кахон; Міхаэль Фокен, бас-інструменты; Хольм Крыгер, гітара і вакал. У гэты вечар група “Solche” выступіць разам з беларускай рок-групай “Версія” з Наваполацку. Квіткі на канцэрт можна атрымаць у супрацоўнікаў Нямецкай чытальнай залы Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD), Інстытут імя Гётэ ў Мінску | Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна вул. Леніна, 8а Віцебск Бітлз-клуб "Чердачок" вул. Кастрычніцкая, 12 Віцебск | |
30.10. аўторак | | 15.30 Прэзентацыя стыпендыяльных праграм Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) 30 кастрычніка ў актавай зале Віцебскай абласной бібліятэкі Вас чакаюць далейшыя мерапрыемствы ў рамках юбілею Нямецкай чытальнай залы. Георгія Маціяс (Georgia Matthias), лектар DAAD Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, прэзентуе стыпендыяльныя праграмы Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD), Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна 17.00 Даклад з музычным суправаджэннем «Песні гурта “Solche”. Як складаецца тэкст песні». Хольм Крыгер (Holm Krieger), г. Хемніц (Германія) Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD), Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна | Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна Актавая зала вул. Леніна, 8а Віцебск |