Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Гомель

14.09.2018 - Артыкул

Дата

Час

Мерапрыемства

Месца правядзення

7.10.

нядзеля

17.00-19.00

Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі 2018

У рамках Тыдняў Германіі 2018 у пяці гарадах Беларусі адбудуцца спецыяльныя паказы шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Насферату, сімфонія жаху” ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey Ensemble. Музыку да фільм напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

“Насферату, сімфонія жаху”

Nosferatu, eine Symphonie des Grauens

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі служачага агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў,  малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату…

Першая вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм “Насферату, сімфонія жаху” па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гісторыі кіно.

Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага (“Насферату, прывід ночы”) да Абеля Ферары (“Кароль Нью-Йорка” і “Залежнасць” і Эліаса Мерыджа (“Цень упыра”), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру “хорар”.

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксамі піша музыку да кіно.

“Кінемо”

“Кінемо”- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Уваход вольны

Cinemascope, Пасольства Германіі ў Мінску

Увага – змена месца правядзення

Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек

вул. Пушкіна, 14

Гомель

31.10.

серада
17.30

Канцэрт музычнай групы “Solche”

Музычная група “Solche” з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова адзін аднаго выключаюць.

Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі “Philofolk” дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар.

 

Да групы “Solche” належаць:

Марыё Крон, кахон;

Міхаэль Фокен, бас-інструменты;

Хольм Крыгер, гітара і вакал.

Пасольства Германіі ў Мінску, Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

Палац творчасці дзяцей і моладзі

вул. Пралетарская, 2 Гомель

 

Да пачатку старонкі