Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Мінск

07.09.2018 - Артыкул
Дата
Час

Мерапрыемства

Месца правядзення

23.9.

Нядзеля

19.00

Канцэрт з нагоды адкрыцця Тыдняў Германіі

„…з пакорлівай пашанай ад усяго сэрца ўслаўлены“ – так напісаў Дзітрых Букстэхудэ на вокладцы цыкла кантат „Membra Jesu nostri“.

Увечары 23 верасня гэты выбітны музычны твор прагучыць у выкананні „Мінскіх камерных салістаў“ і Мехтхільд Бах (сапрана, Германія). Мехтхільд Бах вызначаецца сваім разнайным рэпертуарам: ад барочных арнаментальных спеваў да рамантычных опер. Апрача таго выступяць папулярныя беларускія спевакі і спявачкі Дыяна Трыфанава, Наталля Акініна, Юрый Гарадзецкі і Віталій Амбражэвіч, а таксама камерны хор „Salutaris“ пад кіраўніцтвам Вольгі Янум. Для выканання твора на незвычайных музычных інструментах у Мінск прыбудуць музыканты з Санкт-Пецярбургу, Масквы і Варшавы. Кіраўнік праекта - Дзмітрый Зубаў.

Пасольства Германіі ў Мінску

Беларуская дзяржаўная філармонія (вялікая зала)

пр. Незалежнасці, 50

Мінск

24.9.

Панядзелак

12.00-15.00

Майстар-клас Мехтхільд Бах у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

24 верасня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца майстар-клас нямецкай спявачкі Мехтхільд Бах (сапрана). Удзел у іх возьмуць 12 маладых спевакоў і спявачак з ліку студэнтаў і выпускнікоў акадэміі.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

вул. Інтэрнацыянальная, 30

Мінск

25.9.

аўторак
19.00

Камерны канцэрт

Мехтхільд Бах (сапрана, Германія) і Дзмітрый Зубаў (раяль, Беларусь)

У межах вакальнага вечара свой канцэрт прапануюць Мехтхільд Бах і мастацкі кіраўнік  „Мінскіх камерных салістаў“ Дзмітрый Зубаў. На сцэну таксама выйдуць беларускія спевакі – удзельнікі майстар-класа ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Беларуская дзяржаўная філармонія (малая зала)

пр. Незалежнасці, 50

Мінск

1.10.

панядзелак
19.00

Канцэрт аркестра „Collegium Musicum“  і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія)

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцьяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Канцэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Пасольства Германіі ў Мінску, аркестр„Collegium Musicum“(Ена), камерны хор царквы св. Міхаіла (Ена)

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

вул. Інтэрнацыянальная, 30

Мінск

3.10.

серада
19.30

Канцэрт аркестра „Collegium Musicum і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія)

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцьяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Канцэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Уваход вольны

Пасольства Германіі ў Мінску, аркестр„Collegium Musicum“(Ена), камерны хор царквы св. Міхаіла (Ена)

Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі

пл. Свабоды, 9

Мінск

4.10.

чацвер
18.30

„Shorts at Moonlight“ - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Мінску

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю „Shorts at Moonlight“.

З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

На нямецкай мове

Уваход вольны

Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск, Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD)

БДУ

Факультэт міжнародных адносін

Аўд. 1201

вул. Ленінградская, 20

Мінск

5.10.

пятніца
18.30

„Shorts at Moonlight“ - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Мінску

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю „Shorts at Moonlight“.

З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

На нямецкай мове

Уваход вольны

Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск, Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD)

БДУ

Факультэт міжнародных адносін

Аўд. 601

вул. Ленінградская, 20

Мінск

5.10.

пятніца
18.00

Прэм’ера фільма „Так, Андрэй Іванавіч“ (Ja, Andrei Iwanowitsch)

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае на прэм’еру фільма „Так, Андрэй Іванавіч“ (Ja, Andrei Iwanowitsch). Ён прысвечаны сучаснаму жыццю аднаго з апошніх беларускіх вязняў Бухенвальда Андрэя Іванавіча Маісеенкі. Чалавека, чый трагічны лёс і цяперашнія жыццёвыя абставіны не змаглі пазбавіць годнасці і жыццярадаснасці. Чалавека, які не згубіў веры ў сябе і ў лепшае.

Напрыканцы фільма адбудзецца размова з рэжысёрам Ханесам Фарлокам (Hannes Farlock) і самім галоўным героем фільма.

Мова фільма: руская з нямецкімі субтытрамі

Працягласць: 70 хвілін

Уваход вольны

Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна

Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна

вул. Сухая, 25

Мінск
да 6.10.
12.00-20.00

Фотавыстава „Кволая сіла: Кветкі ў сучаснай фатаграфіі“

Прыгажосць і мінучасць, каханне і смерць. У якасці сімвалаў кветкі выкарыстоўваюцца часцей за любыя  іншыя жывыя стварэнні. З пункту гледжання гісторыі мастацтва гісторыя адлюстравання кветкі - адна з самых супярэчлівых і складаных. Гэта выстава ўпершыню аб’ядноўвае розныя падыходы ў сучаснай фларыстычнай фатаграфіі. У выставе „Кволая сіла“ куратар Маціяс Хардэр адабраў работы 11 фотамастакоў з розных краін, якія дэманструюць самыя розныя падыходы да выяўлення кветак. Выстава дэманструецца ў межах Месяца фатаграфіі.

Адкрыццё адбылося 6 верасня.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Галерэя „Ў“

вул. Кастрычніцкая, 19

Мінск

9.-10.10.


09.00-19.00

Канферэнцыя „Энергетыка - аднаўляльныя крыніцы энергіі ў  Беларусі і Германіі“

У рамках канферэнцыі эксперты і маладыя навукоўцы з Германіі і Беларусі выступяць з дакладамі на тэмы аднаўляльнай энергіі і абмяняюцца думкамі аб бягучай рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Канферэнцыя арганізавана Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі, Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) і Федэральным міністэрствам адукацыі і навукі (BMBF)

Па запрашэнні

Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) і Федэральнае міністэрства адукацыі і навукі (BMBF)

Атэль Renaissance

Пр. Дзяржынскага, 1Е

Мінск

10.10.

серада
19.00

Мінскі ўрбаністычны форум: лекцыя і майстар-клас Інстытута прыкладной урбаністыкі з Берліна

Мінскі ўрбаністычны форум збірае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, супрацоўнікаў гарадскіх адміністрацый і інстытутаў гарадскога планавання для абмеркавання будучыні нашых гарадоў. У межах Школы гарадскога актывіста ўдзельнікі форуму змогуць распрацаваць планы развіцця тэрыторыі ў раёне Трактарнага завода. Берлінскае архітэктурнае бюро ifau (Інстытут прыкладной урбаністыкі) 10-га кастрычніка а 19-й гадзіне прадставіць свае праекты развіцця гарадоў і працу з гарадскімі актывістамі ў Берліне і Гамбургу. З 11-га кастрычніка эксперты з Берліна будуць працаваць з групай Школы гарадскога актывіста.

Інстытут імя Гётэ

Інстытут імя Гётэ

вул. Веры Харужай, 25/3

Мінск
11./ 15.10.
19.00

Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно „SHORT EXPORT 2018

Ужо трынаццаты год запар праграма SHORT EXPORT дэманструе неверагодна свежыя кароткаметражкі. Першакласная нямецкая кінапраграма стала вынікам супрацоўніцтва AG Kurzfilm, German Films, Інстытута імя Гётэ у Ліёне, агенцтва KurzFilmAgentur у Гамбургу і міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў у Клермон-Феране. SHORT EXPORT 2018 прадстаўляе шэсць адабраных кароткаметражак, якія адлюстроўваюць мастацка-эстэтычную і змястоўную разнастайнасць гэтага жанру ў Германіі. Фільмы гэтага года апавядаюць аб нечаканых сустрэчах і іх выніках, аб пошуках і знаходках. Цікавае баўленне часу гарантуецца. 11 і 15 кастрычніка у Культцэнтры „Корпус“ кінапаказы будуць прадстаўлены беларускім кінакрытыкам.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны

Інстытут імя Гётэ

Культурны цэнтр „Корпус“

пр. Машэрава, 9,

корпус 8

Мінск

12.10.

пятніца
19.00

Міжнародны тэатральны форум „Тэарт“ прадстаўляе: Марк Ламерт

Сёлета Інстытут імя Гётэ прэзентуе ў межах Міжнароднага тэатральнага форуму аднаго з самых знакамітых сцэнографаў сучаснасці – Марка Ламерта. Ён распрацоўваў мастацкае вырашэнне да спектакляў такіх рэжысёраў, як Хайнер Мюлер, Дзімітэр Гочэф і Фолькер Шлёндорф. У галерэі „Арт-Беларусь“ будуць прадстаўлены фатаграфіі яго сцэнічных работ.

www.teart.by

 Уваход вольны

Інстытут імя Гётэ

Галерэя „Арт-Беларусь“

вул. Казлова 3

Мінск

14.10.

нядзеля

19.00

Спецыяльны паказ „Кінемо“ ў рамках Тыдняў Германіі 2018

У рамках Тыдняў Германіі 2018 у пяці гарадах Беларусі адбудуцца спецыяльныя паказы шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау „Насферату, сімфонія жаху“ ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey ensemble. Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

„Насферату, сімфонія жаху“

Nosferatu, eine Symphonie des Grauens

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі служачага агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў,  малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату…

Першая вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера „Дракула“, фільм „Насферату, сімфонія жаху“ па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гісторыі кіно.

Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага („Насферату, прывід ночы“) да Абеля Ферары („Кароль Нью-Йорка“ і „Залежнасць“ і Эліаса Мерыджа („Цень упыра“), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру „хорар“.

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

„Кінемо“

„Кінемо“- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Квіткі ў касах кінатэатра і на сайце bycard.by

Cinemascope, Пасольства Германіі ў Мінску

Кінатэатр „Ракета“

зав. Рабочы, 3

(ст.м. „Пралетарская“). Мінск
15.10-15.11.
10.00-18.00

Выстава „Дакрануцца да матэматыкі“

Выстава „Дакрануцца да матэматыкі“ прадстаўляе, верагодна, самую абстрактную з усіх навук так, што яна становіцца бачнай для пачуццяў, і робіць яе зразумелай для ўсіх узроставых груп – так, што для зразумення непатрэбна наяўнасць адмысловых ведаў.

Наведвальнікам любога ўзросту, з любым узроўнем адукацыі прапануецца паэксперыментаваць: яны складаюць пазлы, будуюць масты, ламаюць галаву падчас гульні ў косткі, назіраюць за катаннем шароў, ствараюць цудоўныя мыльныя скуры – і пры гэтым як бы між іншым займаюцца матэматыкай.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Абласная бібліятэка імя Пушкіна

вул. Гікалы, 4

Мінск

18.10.

чацвер
19.00

Аўтарскія чытанні з Марлене Родэр у Мінску

Нямецкая пісьменніца Марлене Родэр чытае ўрыўкі са сваёй кнігі „Cache“.

Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс - няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс – прывабны хлопец з сям'і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла – „несамавітая дзяўчына з міграцыйным фонам“, як яна сама сябе характарызуе.

Тым не менш усё выглядае ідэальна, пакуль не з'яўляецца загадкавы Рэд.

На нямецкай мове

Уваход вольны

Пасольства Германіі ў Мінску, Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Інстытут імя Гётэ

вул. Веры Харужай, 25/3

Мінск

23.10.

аўторак
10.00-18.00

Форум „75 гадоў трагедыі і гераізму Мінскага гета: праблемы і перспектывы захавання памяці пра Халакост у Беларусі“

Форум праводзіцца ў памяць аб ахвярах Мінскага гета, якое было ліквідавана 21-23 кастрычніка 1943 года, 75 гадоў таму назад. На ім будуць прысутнічаць былыя вязні Мінскага гета, спецыялісты-гісторыкі, адукатары, грамадскія дзеячы з Беларусі, Германіі і іншых краін Еўропы. Падчас пленарнага і секцыйных паседжанняў форуму будуць дыскутавацца актуальныя пытанні даследаванняў, адукацыі і захавання памяці пра гэтую трагічную старонку гісторыі.

Уваход па запрашэннях.

Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау

Пр-т Газеты Праўда, 11.

Мінск

24.10.

серада
19.00-21.00

Нямецка-беларуская вечарына

24 кастрычніка аддзел замежнай літаратуры бібліятэкі імя А.С. Пушкіна стане месцам сустрэчы дзвюх культур. Кавер-бэнд DACH выканае старыя і новыя хіты на нямецкай мове. Таксама выступіць

Ганна Веракша – студэнтка БДУ, якая не можа ўявіць свайго жыцця без беларускай народнай музыкі.

Падчас гульняў госці могуць больш даведацца як пра нямецкую, так і беларускую культуру і гісторыю.

Уваход вольны

Пасольства Германіі ў Мінску, Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна

Абласная бібліятэка імя Пушкіна

Аддзел замежнай літаратуры

3 паверх

вул. Гікалы 4

Мінск

25.10.

чацвер

19.00

Вечары нямецкага кіно

Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ запрашае ўсіх сяброў нямецкіх фільмаў на вечар нямецкага кіно. Будзе дэманстравацца мастацкі фільм „Я і Камінскі“ (2015, трагікамедыя)

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны (бясплатныя квіткі з 14.00 у фае кінатэатра)

Пасольства Германіі ў Мінску, Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Кінатэатр „Піянер“

вул. Энгельса, 20

Мінск

31.10.

серада
18.00-20.00

Вечар настольных гульняў 31 кастрычніка

Аддзел замежнай літаратуры бібліятэкі імя А.С. Пушкіна запрашае ўсіх аматараў гульняў і нямецкай мовы на вясёлы вечар настольных гульняў! Знаёмімся з гульнямі „Mensch, ärgere dich nicht“, „Kniffel“ і  „Phase 10“.

Задавальненне без межаў!

Уваход вольны

Пасольства Германіі ў Мінску, Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна

Абласная бібліятэка імя Пушкіна

Аддзел замежнай літаратуры

3 паверх

вул. Гікалы 4

Мінск

1.11.

чацвер

19.00

Вечары нямецкага кіно

Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ запрашае ўсіх сяброў нямецкіх фільмаў на вечар нямецкага кіно. Будзе дэманстравацца мастацкі фільм „Цім Талер ці праданы смех“ (2017, сямейны фільм)

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны (бясплатныя квіткі з 14.00 у фае кінатэатра)

Пасольства Германіі ў Мінску, Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Кінатэатр „Піянер“

вул. Энгельса, 20

Мінск

1.11.

чацвер
19.00

Канцэрт музычнай групы „Solche“

Музычная група „Solche“ з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова адзін аднаго выключаюць.

Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі „Philofolk“ дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар.

Да групы „Solche“ належаць:

Марыо Крон, кахон;

Міхаэль Фокен, бас-інструменты;

Хольм Крыгер, гітара і вакал.

У гэты вечар група „Solche“ выступіць разам з беларускімі музычнымі групамі „Дах“ і „Харт“.

Уваход вольны

 Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD), Пасольства Германіі ў Мінску

Клуб „Бругге“

пр. Партызанскі, 6А

Мінск

6.11.

аўторак

19.00

Нямецкая вечарына на кінафестывалі „Лістапад“

Дэманстрацыя фільма „Бі-Муві“ – відэахронікі музычных субкультур Заходняга Берліна, арыгінальныя відэазапісы гісторыі апошняга дзесяцігоддзя перад сканчэннем халоднай вайны. Пасля паказа лайф-сэт дзі-джэя, музыкі, уладальніка музычных лэйблаў і адначасова галоўнага героя  фільма „Бі-Муві“ Марка Рыдэра.

Уваход вольны

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Галерэя „Ў“

вул. Кастрычніцкая, 19

Мінск

9.11.

пятніца


Тэатральны фестываль школ-удзельніц ініцыятывы „Школы: партнёры будучыні“ (дзень першы)

Глабальная ініцыятыва „Школы: партнёры будучыні“ (PASCH) адзначае ў гэтым годзе свой 10-гадовы юбілей. У гонар гэтага каля 100 PASCH-удзельнікаў з усёй Беларусі і Літвы прадстаўляць у беларускім драматычным тэатры ў Мінску пастаноўкі на нямецкай мове. Некаторыя спектаклі былі ўжо паказаны на тэатральных фестывалях у Вільні і Боне, іншыя будуць прадстаўлены ўпершыню на тэатральнам фестывалі PASCH. Несумненна чакаецца шмат весялосці, а таксама маляўнічая праграма на сцэне!

Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

 

вул. Крапоткіна, 44

Мінск

10.11.

субота
15.30

Тэатральны фестываль школ-удзельніц ініцыятывы „Школы: партнёры будучыні“ (дзень другі)

Глабальная ініцыятыва „Школы: партнёры будучыні“ (PASCH) адзначае ў гэтым годзе свой 10-гадовы юбілей. У гонар гэтага каля 100 PASCH-удзельнікаў з усёй Беларусі і Літвы прадстаўляць у беларускім драматычным тэатры ў Мінску пастаноўкі на нямецкай мове. Некаторыя спектаклі былі ўжо паказаны на тэатральных фестывалях у Вільні і Боне, іншыя будуць прадстаўлены ўпершыню на тэатральнам фестывалі PASCH. Несумненна чакаецца шмат весялосці, а таксама маляўнічая праграма на сцэне!

Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

вул. Крапоткіна, 44

Мінск

15.11.

чацвер

Фестываль XJAZZ Edition у Мінску

Заключным мерапрыемствам, якое ўвянчае Тыдні Германіі, стане Фестываль XJAZZ у Мінску. Мінскую публіку чакае блюз, джаз і фанк у незвычайнай камбінацыі з электроннай і класічнай музыкай.

Equilibrium Arts, Пасольства Германіі ў Мінску

Культурны цэнтр „Корпус“

пр. Машэрава, 9,

корпус 8

Мінск

16.30

Прэс-канферэнцыя

 

Рэгістрацыя па тэл.:  +375 25 7670902

18.00

Адкрыццё

XJAZZ Lab/воркшоп

Воркшоп  і дыскусія не толькі для прафесіянальных музыкантаў і аматараў, а таксама для ўсіх, хто складае музыку і цікавіцца імправізацыяй у рэальным часе і эмпатычнай камунікацыяй.

6+

Уваход вольны

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

19.00

XJAZZ  Jam з нямецкімі і беларускімі джазавымі музыкантамі

6+

Уваход вольны

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

16.11.

пятніца

Фестываль XJAZZ Edition у Мінску

Заключным мерапрыемствам, якое ўвянчае Тыдні Германіі, стане Фестываль XJAZZ у Мінску. Мінскую публіку чакае блюз, джаз і фанк у незвычайнай камбінацыі з электроннай і класічнай музыкай.

Equilibrium Arts, Пасольства Германіі ў Мінcку

Культурны цэнтр

OK 16

вул. Кастрычніцкая, 16

Мінск

19.00

Вялікі джазавы канцэрт

Studnitzky Quartett (Берлін)

„Мроі Пафнуція“ (Мінск)

 Трыо Канстанціна Гарачага (Мінск)

 Квартэт  Міхаіла Філіпені (Мінск)

12+

Квіткі:

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

22.00

Аfterparty

Berlin Minimal Techno Electro Live Band „Komfortrauschen“

(Берлін) & DJ Laurel (Мінск)

18+

Квіткі:

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

17.11.

субота

Фестываль XJAZZ Edition у Мінску

Заключным мерапрыемствам, якое ўвянчае Тыдні Германіі, стане  Фестываль XJAZZ у Мінску. Мінскую публіку чакае блюз, джаз і фанк у незвычайнай камбінацыі з электроннай і класічнай музыкай.

Equilibrium Arts, Пасольства Германіі ў Мінcку

14.00

Джаз для дзяцей

Себасцьян Студніцкі (фартэпіяна, труба) і Пафнуцій (валторна)  запрашаюць самых маленькіх прыхільнікаў джаза на канцэрт! Знакамітыя музычныя кампазіцыі, вясёлыя песні і, напэўна, самая важная частка кожнага джазавага канцэрта – джэм. Усе гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў ім. Як кажуць самі музыканты, самае галоўнае ў музыцы – гэта магчымасць разам павесяліцца!

3+

Квіткі:

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

Галерэя „Арт-Беларусь“

ZAL#2

вул. Казлова, 3

Мінск

19.00

Канцэрт „MEMENTO

Studnitzky Jazz-Trio (Берлін) & Дзяржаўны акадэмічны

сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Квіткі:

- у касах філармоніі

- https://philharmonic.by/ru/bilety

Даведкі па тэл.: +375 17 3311617

Беларуская дзяржаўная філармонія (вялікая зала)

пр. Незалежнасці, 50

Мінск

18.11.

нядзеля

 11.30-13.30

Джазавы ланч-канцэрт „Кава і музыка“


Пасольства Германіі ў Мінску

Кавярня

„Зерне“

вул. Казлова, 6

Мінск


Да пачатку старонкі