Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Музею „Прастора Хаіма Суціна“ – 10 гадоў
З нагоды дзясятага дня нараджэння музея „Прастора Хаіма Суціна“ 28.02.2018 у Смілавічах сабралoся шмат сяброў і людзей, якія аказваюць музею падтрымку. Пасольства Германіі таксама было сярод тых, хто віншаваў музей з гэтай знамянальнай датай.

Намеснік Пасла Аня Лутэр перадала дырэктару музея Але Леанідаўне Лаўрыновіч аб‘ёмісты каштоўны каталог аб жыцці і творчасці вялікага Хаіма Суціна, што быў выдадзены ў нямецкім выдавецтве TASCHEN.
У сваёй кароткай прамове Аня Лутэр выказала захапленне актыўнай падтрымкай з боку шматлікіх грамадзян дзеля захавання спадчыны Хаіма Суціна, які разам са Шрагам Царфіным, таксама родам са Смілавіч, і іншымі беларускімі мастакамі належаў да знакамітай „Парыжскай школы“. Некаторыя з мастакоў гэтай школы спыняліся на пэўны час і ў Германіі.