Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Інстытут нямецкіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце

IfD, © IfD
Інстытут нямецкіх даследаванняў ажыццяўляе ў Беларусі цэлы шэраг адукацыйных праграм і праектаў.
Інстытут нямецкіх даследаванняў ажыццяўляе ў Беларусі цэлы шэраг адукацыйных праграм і праектаў. Інстытут працуе перш за ўсё ў наступных накірунках:
- Планаванне, канцэптуальная падрыхтоўка і правядзенне летніх школ, навучальных паездак і канферэнцый;
- Нямецкамоўныя семінары для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ і іншых навучальных устаноў у рэгіёнах Беларусі;
- Моўныя курсы, у тым ліку для падрыхтоўкі да экзамену Test-DaF;
- Нямецкамоўныя навучальныя праграмы, што маюць дачыненне да Германіі;
- Падтрымка нямецка-беларускіх стасункаў у галіне культуры.
Інстытут нямецкіх даследаванняў будзе аказваць актыўную падтрымку пры рэалізацыі ў Беларусі мерапрыемстваў па далучэнні да Балонскага працэсу.
Навучальныя праграмы, якія прапаноўваюцца Інстытутам нямецкіх даследаванняў, з'яўляюцца дапаўненнем да існуючых у Беларусі праграм для беларускіх студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову (асноўная мэтавая група).
Адрас:
Інстытут нямецкіх даследаванняў
вул. Ленінградская, 20 каб. 405
тэл. 00375 17 209 59 90