Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў „Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“

18.04.2018 - Артыкул

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання „Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў) у Рэспубліцы Беларусь пачало актыўную дзейнасць з верасня 2009 г.

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання „Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў) у Рэспубліцы Беларусь пачало актыўную дзейнасць з верасня 2009 г.

Асноўным напрамкам дзейнасціПрадстаўніцтва з'яўляецца садзейнічанне развіццю сферы адукацыі, навукі, культуры, асветы, а таксама ўсебаковаму росту асобы. Пры гэтым галоўная ўвага надаецца развіццю сістэмы адукацыі дарослых, у тым ліку фармальнай і нефармальнай, прафесійнай і непрафесійнай:

- Арганізацыя адукацыйных паездак беларускіх спецыялістаў у галіне адукацыі дарослых ў Германію і іншыя краіны з мэтай абмену вопытам;

- Правядзенне выстаў, кірмашоў, фестываляў, конкурсаў, а таксама канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых навучальных і інфармацыйных мерапрыемстваў па розных пытаннях развіцця адукацыі дарослых;

- Садзейнічанне беларускім арганізацыям у пошуку партнёрскіх арганізацый у Германіі і іншых краінах;

- Публікацыя навуковай, навукова-папулярнай і метадычнай літаратуры, інфармацыйнай і прэзентацыйнай друкаванай прадукцыі.

Адрас: 220116 г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”,  11-215

Тэл. +375 17 2079835, 2703897

Да пачатку старонкі