Адразу да:
Goethe-Institut Minsk, © www.goethe.de/ins/by/
Інстытут арганізуе розныя мерапрыемствы ў культурнай сферы. Прапануюцца таксама курсы для вывучэння нямецкай мовы на розных узроўнях і шырокі спектр экзаменаў. Пры Інстытуце знаходзяцца вялікі інфармацыйны цэнтр / бібліятэка, таксама чытальная зала ў Віцебску.
Інфармацыйнае бюро DAAD працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, інфармуе пра магчымасці вучобы і ажыццяўлення даследчай дзейнасці ў Германіі, пра стыпендыі, якія выдзяляюцца Беларусі.Адрас: БНТУ, Мінск, пр. Незалежнасці, 65, корпус 11-а, аўд. 101Тэл.: +375-17-292 50 55
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання „Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў) у Рэспубліцы Беларусь пачало актыўную дзейнасць з верасня 2009 г.
ММАЦ імя Іаганеса Рау з'яўляецца германа-беларускім сумесным прадпрыемствам, якое было заснавана ў 1994 г., з мэтай стаць месцам сустрэч, прымірэння і дыялогу.Адрас ММАЦ: пр. Газеты «Правда», 11, 220116 г. МінскТэл.: +375-17-270 39 94
На аснове партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі школамі вучні могуць здаваць экзамен на атрыманне Дыплома па нямецкай мове 2-й і 1-й ступені ў наступных школах: Дыплом па нямецкай мове 1-й і 2-й…
Інстытут нямецкіх даследаванняў ажыццяўляе ў Беларусі цэлы шэраг адукацыйных праграм і праектаў.
Задачай службы педагагічных абменаў з'яўляецца садзейнічанне развіццю міжнародных абменаў у вобласці школьнай адукацыі. Паслугі Службы акадэмічных абменаў - інфармацыя, кансультаванне, пасрэдніцтва, суправаджэнне і кіраванне выдзеленнымі сродкамі.
Мастацтва, адукацыя і выхаванне на службе ўзаемаразумення паміж народамі: Інстытут міжнародных адносін садзейнічае мірным узаемаадносінам паміж культурамі і нацыямі, інфармуе пра міжнародны абмен у вобласці мастацтва, культуры і навукі.
Калі Вы з'яўляецеся маладым вучоным, плануеце займацца даследчыцкай дзейнасцю ў Германіі і Вам патрэбна дапамога, варта зазірнуць на сайт Фонду імя Аляксандра фон Гумбальдта (на ням. і англ. мовах).
Нямецкі археалагічны інстытут з'яўляецца ўстановай Федэральнага міністэрства замежных спраў. Цэнтр DAI ў Берліне і некалькі камісій у Германіі і за мяжой праводзяць раскопкі і даследванні, а таксама падтрымліваюць кантакты з прадстаўнікамі навукі на міжнародным узроўні.