Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Адкрыццё вандроўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць» у Мірскім замку

Артыкул

26 студзеня ў замкавым комплексе «Мір» адбылася цырымонія адкрыцця вандроўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць».


Адкрыццё вандроўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць» у Мірскім замку
Адкрыццё вандроўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць» у Мірскім замку© Пасольства Германіі

26 студзеня ў замкавым комплексе «Мір» адбылася цырымонія адкрыцця вандроўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец: гісторыя і памяць». Выставу можна наведаць да 25 лютага. Наступным прыпынкам экспазіцыі стане ў сакавіку Магілёў.

На выставе прадстаўлены сведчанні злачынстваў фашыстаў (пісьмовыя, а таксама ў выглядзе фатаграфій і гукавых запісаў) у месцы самага масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Савецкага Саюза, якая была акупіравана немцамі з 1941 па 1944 гг., - у Малым Трасцянцы пад Мінскам. Яна расказвае аб ахвярах і падрабязна ўзгадвае аб некаторых з іх. А таксама называе тых, хто здзейсніў гэтыя злачынствы.

На адкрыцці выставы выступілі дырэктар замкавага комплексу «Мір» Аляксандр Лойка; намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Республіцы Беларусь Аня Лутэр; дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаганеса Рау Віктар Балакіраў; намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Народнага Саюза Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі Людміла Радкоўская; дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргей Новікаў, які ўдзельнічаў у працы міжнароднай каманды па падрыхтоўцы выставы; кіраўнік даследчага праекта «Трагедыя мястэчка Мір» Валерый Брант; вучань 11 класа, удзельнік першага агульнанацыянальнага конкурсу па гісторыі «Ахвяры нацызму і месцы знішчэння ў Беларусі» (абвешчаны ў сакавіку 2017 г. ММАЦ пры падтрымцы міністэрства замежных спраў Германіі) Даніла Бычко.

Рэферэнт Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна Аляксандр Далгоўскі пасля гэтага правёў экскурсію для выкладчыкаў і вучняў мастацкага прафесійна-тэхнічнага коледжа і сярэдніх школ.

Удзельнікі з Мінска перад адкрыццём выставы ўсклалі вянкі і кветкі на адным з трох месцаў масавых расстрэлаў у Міры і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць 1500 забітых там яўрэяў.

Да пачатку старонкі