Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Адкрыццё вандроўнай выставы “Лагер смерці Малы Трасцянец” у г. Вілейка

Адкрыццё вандроўнай выставы ў г. Вілейка, © Deutsche Botschaft Minsk
У сувязі з адкрыццём вандроўнай выставы “Лагер смерці Малы Трасцянец” у Вілейцы рэферэнт па палітыцы Пасольства Германіі ў Мінску спадарыня Зільке Бельман ушанавала памяць ахвяраў найвялікшага лагера смерці на тэрыторыі былога Савецкага Саюза.


Яна падкрэсліла, што сённяшняе пакаленне павінна ўзгадваць мінулыя падзеі. Гэта абавязак перад ахвярамі і нашчадкамі народаў, якія асабліва пакутвалі ад распачатай немцамі вайны.
Акрамя таго яна ўсклала кветкі каля помніка забітым яўрэям і каля помніка забітым падпольшчыкам і партызанам г. Вілейка.