Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Падтрымка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у барацьбе з кантрабандай  зброі

12.09.2019 - Артыкул
-
-© Deutsche Botschaft Minsk

Першы сакратар Пасольства Зільке Бельман 9-10 верасня 2019 г. наведала цэнтры падрыхтоўкі і пагранічныя пераходы ў Брэсцкай вобласці. Міністэрства замежных спраў Германіі аказвае Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту Рэспублікі Беларусь фінансавую падтрымку ў памеры 1,4 млн. еўра ў барацьбе супраць кантрабанды стралковай зброі. Праект, які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі і ўключае ў сябе аналіз рызыкаў, падрыхтоўку і набыццё абсталявання, рэалізуецца Праграмай развіцця ААН з 2019 па 2021 гг.

-
-© Deutsche Botschaft Minsk

Прымяненне стралковай зброі цягне за сабой большую колькасць ахвяр, чым любы іншы від зброі, і прыводзіць да абвастрэння канфліктаў. Трансгранічны незаконны гандаль стралковай зброяй і боепрыпасымі ставіць пад пагрозу бяспеку ў адпаведных краінах. Па гэтай прычыне Германія выступае ў рамках ААН, АБСЕ і ЕС за кантроль над стралковай зброяй і падтрымлівае вялікую колькасць глабальных і рэгіянальных ініцыятыў па барацьбе з незаконным гандлем стралковай зброяй. За мінулы год Германія аказала фінансавую падтрымку ў памеры 17 млн. еўра для рэалізацыі глабальных праектаў у гэтай сферы.

-
-© Deutsche Botschaft Minsk

Да пачатку старонкі