Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Пасол Хутэрэр наведаў мемарыяльны комплекс „Хатынь“
31 ліпеня Пасол Манфрэд Хутэрэр разам з жонкай наведаў мемарыяльны комплекс “Хатынь” і ўсклаў там вянок у памяць аб ахвярах.

31 ліпеня Пасол Манфрэд Хутэрэр разам з жонкай наведаў мемарыяльны комплекс “Хатынь” і ўсклаў там вянок у памяць аб ахвярах.
У кнізе водгукаў ён пакінуў наступны запіс: „Мы атарапела стаім у месцы, дзе немцы здзейснілі неспасціжна бязлітасныя злачынствы супраць беларускага народа.
Хатынь будзе заўсёды згадвацца як жахлівае месца злачынстваў нацыянал-сацыялізму.

Мы нясем адказнасць захоўваць памяць аб тым, што тут здарылася”.
