Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Дэлегацыя Нямецкага Алімпійскага спартыўнага саюза наведала мемарыяльны комплекс „Хатынь“

Chatyn

Chatyn, © DOSB

27.06.2019 - Артыкул

Прадстаўнікі каманды Германіі на чале з кіраўніцай місіі Ушы Шмітц у нядзелю 23 чэрвеня наведалі мемарыяльны комплекс „Хатынь“. 

Нямецкі Алімпійскі спартыўны саюз (DOSB) вялікай дэлегацыяй прымае ўдзел у II Еўрапейскіх гульнях. Спартсмены і супрацоўнікі саюза вельмі ўдзячныя за выдатную арганізацыю спаборніцтваў і беларускую гасціннасць. Яны таксама ўсведамляюць гісторыю, якая звязвае Германію і Беларусь.

Chatyn
Chatyn© DOSB

Прадстаўнікі каманды Германіі на чале з кіраўніцай місіі Ушы Шмітц у нядзелю 23 чэрвеня наведалі мемарыяльны комплекс „Хатынь“.  На месцы, дзе калісьці стаяла вёска, якая ў сакавіку 1943 г. разам з жыхарамі была спалена нямецкімі захопнікамі, кіраўніцтва дэлегацыі ад імя каманды Германіі і Нямецкага Алімпійскага спартыўнага саюза ўсклала вянок.

Хатынь з‘яўляецца сімвалам соцень разбураных вёсак і больш за 2,2 мільёна чалавек, прыкладна 1/3 часткі жыхароў тагачаснай Беларусі, якія сталі ахвярамі нацысцкага тэрору.

Дэлегацыя агледзела мемарыяльны комплекс у суправаджэнні Часовага Паверанага ў справах Германіі Ані Лютэр, намесніка старшыні спартыўнага камітэта ў Германскім Бундэстагу Дзітэра Шціра (ХДС), спікера па пытаннях спорту фракцыі ХДС/ХСС Эберхарда Гінгера, спікера па пытаннях спорту і кіраўніка фракцыі „Левыя“ Андрэ Хана, а таксама віцэ-прэзідэнта Нямецкага Алімпійскага спартыўнага саюза Андрэаса Зільберзака.

Chatyn
Chatyn© DOSB

„Наведванне Хатыні і сумесны момант ушанавання памяці ў гэтым месцы жаху ў коле каманды з'яўляецца для нас асаблівай справай. Дух спорту, які аб'ядноўвае народы, становіцца асабліва выразным, калі ўсведамляеш гісторыю“, сказала Ушы Шмітц.

 

Да пачатку старонкі