Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Супрацоўнікі Пасольста Германіі ў службовай паездцы ў Гомелі

Супрацоўнікі Пасольства ў Гомелі

Супрацоўнікі Пасольства ў Гомелі, © Пасольства Германіі ў Мінску

15.05.2018 - Артыкул

Супрацоўнікі Пасольства Германіі ў Мінску і ў гэтым годзе з 7 па 8 мая знаходзіліся ў службовай паездцы ў Гомелі з мэтай збору біяметрычных даных дзяцей, якія выязджаюць за мяжу ў складзе чарнобыльскіх груп. Паездкам груп дзяцей з забруджаных радыяцыяй паўднёва-усходніх раёнаў Беларусі падчас школьных канікул на аздараўленне ў Германію надаецца асаблівая ўвага з боку грамадскасці Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Дзеля таго, каб дапамагчы у арганізацыі такіх паездак без асабістай падачы дзецьмі дакументаў на візу ў Мінску, Пасольства і ў гэтым годзе з дапамогай спецыяльнай мабільнай тэхнікі на месцы арганізавала збор неабходных біяметрычных даных удзельнікаў паездак. 

Мы дзякуем усім дзецям і іх бацькам, а таксама добраахвотным памочнікам на месцах за цёплы прыём і выдатную падтрымку.