Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Cтыпендыі GFPS для студэнтаў з Беларусі
Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра 2020 (1 красавіка – 31 жніўня 2021).
Патэнцыйны стыпендыят:
* валодае нямецкай мовай на добрым узроўні,
* прымае актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі,
* паспяхова вучыцца,
* хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.
Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
* Беларускае грамадзянства
* Статус навучэнца беларускай ВНУ
Увага! На момант атрымання стыпендыі студэнт павінен быць на 3 курсе беларускай ВНУ.
Стыпендыя ўключае:
* Асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – Вас забяруць з вакзала,
паклапоцяцца пра Ваша жытло і залічэнне
* Фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне
* Візавы ўнёсак і плату за залічэнне
Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна online на старонцы: www.gfps.org/belarus
Адрас для даведак: belarus@gfps.org
Дэдлайн: 6 лістапада 2020