Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Восеньская акадэмія 2020 у Берліне
“Памяць стварае будучыню? 1989-1990 гг. у працы па захаванні гістарычнай памяці ў Германіі і краінах Паўночна-Усходняй, Цэнтральна-Усходняй і Паўднëва-Усходняй Еўропы”
Германскае таварыства (Deutsche Gesellschaft e.V.) пры падтрымцы Федэральнага фонду па вывучэнні дыктатуры САПГ з 26 па 30 кастрычніка 2020 г. арганізуе Восеньскую акадэмію ў Берліне для студэнтаў і аспірантаў з краін Усходняй Еўропы і Германіі па тэме “Памяць стварае будучыню? 1989-1990 гг. у працы па захаванні гістарычнай памяці ў Германіі і краінах Паўночна-Усходняй, Цэнтральна-Усходняй і Паўднëва-Усходняй Еўропы”. Запрашаюцца ўдзельнікі, якія валодаюць нямецкай мовай. Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня 2020 г.
Падрабязней – на сайце Deutsche Gesellschaft e. V.