Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Вышэйшая адукацыя ў Германіі - серыя вэбінараў

Study in Germany

Study in Germany, © DAAD

07.05.2020 - Артыкул

У рамках кампаніі Федэральнага Міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў «Навучанне ў Германіі» 13 і 14 мая 2020 года адбудзецца серыя вэбінараў у новым фармаце з удзелам 10 нямецкіх універсітэтаў.

На працягу двух дзён - 13 і 14 мая з 15:00 да 18:00 па беларускім часе - дзесяць нямецкіх універсітэтаў (па 5 у дзень) выступяць анлайн з кароткімі прэзентацыямі і раскажуць пра свае навучальныя ўстановы і праграмы.

Пасля прэзентацый у слухачоў будзе 2 гадзіны, каб задаць пытанні ў чаце ўпадабаным навучальным установам.

Мова мерапрыемства - англійская!

Рэгістрацыя і каталог мерапрыемстваў са спісам удзельнікаў даступныя па спасылцы.


Да пачатку старонкі