Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Адкрыццё выставы, прысвечанай 500-годдзю Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання

11.07.2017 - Паведамленне для прэсы

17 ліпеня а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 500-годдзю Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання.


17 ліпеня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 500-годдзю Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання.

500 гадоў таму Францыск Скарына надрукаваў першыя беларускія кнігі і тым самым надаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню. Марцін Лютэр, у сваю чаргу, 500 гадоў таму размясціў свае 95 Тэзісаў на дзвярах Замкавай царквы ў нямецкім горадзе Вітэнберг. Яго 95 Тэзісаў – гэта разважанне пра сумленне, пра чалавека, пра ўнутраную свабоду асобы.

Выстава распавядае не толькі пра жыццёвы шлях Марціна Лютэра – тэолага, пісьменніка, заснавальніка лютэранскай (пратэстанцкай) царквы, чалавека, які пераклаў Біблію з лацінскай мовы на нямецкую, але і пра час, у які ён жыў, а таксама пра Рэфармацыю ў цэлым.

Выдадзены тыпаграфскім спосабам звод Тэзісаў быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА разам з 13 іншымі дакументамі Лютэра.

У адным шэрагу з Марцінам Лютэрам стаіць Францыск Скарына – адзін з найбуйнейшых гістарычных дзеячоў, усходнеславянскі першадрукар, філосаф-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, перакладчык са стараславянскай на беларускую мову кніг Бібліі і іх выдавец. Свае творы, прысвечаныя беларускаму асветніку, прадставіць Ала Губарэвіч, якая працуе ў тэхніцы габелена.

Выстава арганізавана Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, грамадскім аб’яднаннем нямецкай культуры “Масты”, Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.

Выстава працуе да 25 ліпеня.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1

11:00 19:00 (пянядзелак – пятніца)

Тэлефон / факс: 327-26-12

Да пачатку старонкі