Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Падача заявак на «Міжнародную парламенцкую стыпендыю Германскага Бундэстага на 2020 г.» магчыма да 31 ліпеня 2019 г.
Германскі Бундэстаг прадастаўляе штогадовыя стыпендыі маладым выпускнікам ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і намерваюцца займацца актыўным прасоўваннем асноўных прынцыпаў дэмакратыі ў сваіх краінах.
Падчас практыкі ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага стыпендыяты маюць магчымасць азнаёміцца з парламенцкай сістэмай у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў, а таксама назапасіць практычны вопыт у галіне парламенцкай дзейнасці. Мэтай гэтай праграмы з'яўляецца таксама садзейнічанне развіццю адносін паміж Германіяй і краінамі стыпендыятаў.
Падчас праграмы, якая пройдзе з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2020 г. у Берліне, стыпендыяты будуць актыўна ўдзельнічаць у працы бюро аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага. Яны будуць суправаджаць «сваіх» дэпутатаў на пасяджэнні камітэтаў, фракцый і іншых органаў і такім чынам змогуць атрымаць уяўленне аб задачах і парадку парламенцкіх працэсаў. Акрамя таго, яны будуць рэгулярна наведваць інфармацыйныя мерапрыемствы і семінары, што арганізуюцца Бундэстагам і палітычнымі фондамі.
Падчас летняга семестра стыпендыяты будуць залічаны ў Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта і змогуць наведваць заняткі і лекцыі Свабоднага і Тэхнічнага ўніверсітэтаў.
З дэталямі Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, умовамі і працэдурай падачы заяўкі Вы можаце азнаёміцца на сайце www.minsk.diplo.de.