Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Падача заявак на «Міжнародную парламенцкую стыпендыю Германскага Бундэстага на 2018 г.» магчыма да 30 чэрвеня 2017 г.

01.06.2017 - Паведамленне для прэсы

Германскі Бундэстаг прадастаўляе штогадовыя стыпендыі маладым выпускнікам ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і намерваюцца займацца актыўным прасоўваннем асноўных прынцыпаў дэмакратыі ў сваіх краінах.


Германскі Бундэстаг прадастаўляе штогадовыя стыпендыі маладым выпускнікам ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і намерваюцца займацца актыўным прасоўваннем асноўных прынцыпаў дэмакратыі ў сваіх краінах. Падчас практыкі ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага стыпендыяты маюць магчымасць азнаёміцца з парламенцкай сістэмай у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў, а таксама назапасіць практычны вопыт у галіне парламенцкай дзейнасці. Мэтай гэтай праграмы з'яўляецца таксама садзейнічанне развіццю адносін паміж Германіяй і краінамі стыпендыятаў.

Падчас праграмы, якая пройдзе з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2018 г. у Берліне, стыпендыяты будуць актыўна ўдзельнічаць ў працы бюро аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага. Яны будуць суправаджаць «сваіх» дэпутатаў на пасяджэнні камітэтаў, фракцый і іншых органаў і такім чынам змогуць атрымаць уяўленне аб задачах і парадку парламенцкіх працэсаў. Акрамя таго, яны будуць рэгулярна наведваць інфармацыйныя мерапрыемствы і семінары, што арганізуюцца Бундэстагам і палітычнымі фондамі.

Падчас летняга семестра стыпендыяты будуць залічаны ў Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта і змогуць наведваць заняткі і лекцыі Свабоднага і Тэхнічнага ўніверсітэтаў.

З дэталямі Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, умовамі і працэдурай падачы заяўкі Вы можаце азнаёміцца ў праспекце.

Да пачатку старонкі