Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Германія на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

26.02.2018 - Паведамленне для прэсы

Германія, як і ў папярэднія 22 гады, у 2018 годзе зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.


Германія, як і ў папярэднія 22 гады, у 2018 годзе зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.

Сёлета Пасольства Германіі запрашае Вас у кніжнае падарожжа па Германіі. Адкрыйце для сябе чароўныя гарады і ландшафты ад Паўночнага мора да Альпаў! Цэльнасць кніжнай калекцыі дадаюць кнігі для дзяцей і юнацтва, а таксама двухмоўная літаратура.

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны падборцы актуальнай нямецкамоўнай белетрыстыкі пад назвай “Кнігі, пра якія размаўляюць”, калекцыі кніг “Самыя прыгожыя нямецкія кнігі 2017 года”, а таксама кнігам-намінантам з лонг-ліста Нямецкай кніжнай прэміі 2017 г., адной з найважнейшых літаратурных прэмій Германіі.

Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з’яўляецца тое, што прадстаўленыя тут кнігі не будуць прадавацца, а будуць традыцыйна перададзены ў дар беларускім школам і ўстановам, якія на працягу многіх гадоў актыўна садзейнічаюць распаўсюджванню і вывучэнню нямецкай мовы і культуры.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

28.02.2018
13.00-16.00

Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

16.00-19.00

Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

01.03.2018
14.00-19.00

Прадстаўніцтва Германскай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International)

02.03.2018
10.00-13.00

Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) у БДУ

03.03.2018
12.00-15.00

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна

4 сакавіка 2018 г. з 11.00 па 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства “Майструем разам!”.

На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з новым праектам Інстытута імя Гётэ “Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт”.

Дадатковая інфармацыя:

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 28.02.2018 г., а 12.00 гадзіне.

Часы працы германскага стэнда:

Серада, 28.02.2018 г. 12.00 - 19.00

Чацвер-субота, 01-03.03.2018 г. 10.00 - 19.00

Нядзеля, 04.03.2018 г. 10.00 - 15.00

Падрабязнасці па спасылках:

www.minsk.diplo.de

www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk www.goethe.de/minsk

Да пачатку старонкі