Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Аказанне Германіяй дапамогі Беларусі ў барацьбе з пандэміяй Covid-19
Германія аказала Рэспубліцы Беларусь дапамогу ў барацьбе з пандэміяй Covid-19 у рамках розных праектаў
Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску інфармуе:
Гeрманія аказала Рэспубліцы Беларусь дапамогу ў барацьбе з пандэміяй Covid-19 у рамках розных праектаў. Было перададзена ў дар:
у агульнай колькасці 6 апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх для клінік у Мінску, Магілёве і Віцебску;
аналізатары і камплектуючыя да іх на суму 200 000 еўра для медыцынскіх устаноў Мінска і Полацка;
дэзінфекцыйныя сродкі і абсталяванне для папярэджання распаўсюджвання інфекцыі Covid-19 на агульную суму 25 000 еўра былі закуплены для ўстаноў, з якімі Пасольства Германіі працавала ўжо раней, а менавіта для ГДА «Беларускі дзіцячы хоспіс» і для дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў у Бабінічах, Смалявічах, Мазыры і Ірдзіцы.
Пасольства Германіі выказвае вялікую павагу ўрачам, медыцынскаму персаналу і сацыяльным супрацоўнікам беларускіх устаноў у іх самаадданай барацьбе з пандэміяй Covid-19.