Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Федэральны канцлер Ангела Меркель патрабуе «неадкладнага» вызвалення зняволеных у Беларусі

Канцлер ФРГ Ангела Меркель, © picture-alliance.com
Федэральны канцлер Ангела Меркель патрабуе «неадкладнага» вызвалення зняволеных у Беларусі
Па інфармацыі прадстаўніка канцлера Германіі Ангела Меркель патрабуе «безагаворачнага і неадкладнага» вызвалення зняволеных дэманстрантаў у Беларусі. Прадстаўнік урада Штэфен Зайберт заявіў у пятніцу ў Берліне, што канцлер асудзіла ўжыванне жорсткага гвалту супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. Меркель «узрушана» паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні са зняволенымі.
«Беларусь павінна безагаворачна і неадкладна вызваліць гэтых людзей», — заявіў Зайберт. Урад Беларусі павінен гарантаваць свабоду сходаў, думкі і інфармацыі. Пратэсты адлюстроўваюць незадаволенасць, «а таксама роспач» у сувязі з актуальнай сітуацыяй у краіне.