Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Германія на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
Як і на працягу папярэдніх дваццаці чатырох гадоў, у 2020 годзе Германія зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.
Як і на працягу папярэдніх дваццаці чатырох гадоў, у 2020 годзе Германія зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства Германіі ў гэтым годзе займае літаратура для дзяцей і юнацтва. Акрамя таго, сярод больш чым 300 кніг, выстаўленых на стэндзе, будзе шырока прадстаўлена вучэбная літаратура, а таксама кнігі аб Германіі.
Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з'яўляецца тое, што прадстаўленыя на ім кнігі не прадаюцца, а па традыцыі па заканчэнні выставы-кірмашу перадаюцца ў дар беларускім школам, якія на працягу ўжо многіх гадоў уносяць свой уклад у папулярызацыю і вывучэнне нямецкай мовы і культуры.
Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны актуальнай падборцы новай нямецкамоўнай мастацкай літаратуры, а таксама калекцыі кніг пра сучаснае мастацтва ў Заходняй і Усходняй Германіі пасля 1945 года.
На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з праектам Інстытута імя Гётэ «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт», прыняць удзел у інтэрактыўным ралі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў і шмат іншае.
Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:
06.02.2020 | 13.00-15.00 | Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) |
15.00-18.00 | Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, у тым ліку: | |
17.00-18.00 | Прэзентацыя серыі кніг «Лагер смерці Асвенцым: жывыя сведчанні Беларусі» з удзелам былога вязня Барысавай Аляксандры Васільеўны | |
07.02.2020 | 10.00-14.00 | Прадстаўніцтва Германскай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV International) |
14.00-19.00 | Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) | |
08.02.2020 | 10.00-13.00 | Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце |
9 лютага 2020 г. з 11.00 да 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства «Майструем разам!».
Дадатковая інфармацыя:
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 05.02.2020 г., а 12.00 гадзіне.
Часы працы германскага стэнда:
Серада, 05.02.2020 12.00-19.00
Чацвер-субота, 06.-08.02.2020 10.00-19.00
Нядзеля, 09.02.2020 10.00-14.00
Падрабязнасці па спасылках:
www.minsk.diplo.de
www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk
www.goethe.de/minsk