Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Паведамленне для прэсы № 3, 2019. Тыдні Германіі 2019
На працягу 16 гадоў кожную восень пад патранажам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. У гэтым годзе яны пачнуцца 24 верасня і прадоўжацца да 31 кастрычніка 2019 г. уключна.
Пасольства запрашае ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з нямецкай культурай, мовай і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў дванаццаці беларускіх гарадах.
Прапаноўваецца разнастайная праграма:
- у дзень адкрыцця Тыдняў Германіі канцэрт у філармоніі „…Бо каханне, як смерць – моцнае“ – музычныя творы эпохі барока на тэксты ветхазаветнай кнігі „Песня Песень“;
- кінапаказы: сучасныя кароткаметражныя стужкі, мастацкія фільмы ў арыгінале на нямецкай мове з субтытрамі на рускай, дакументальны фільм у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, а таксама нямы фільм „Фаўст“ (1926) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца ў чатырох гарадах з жывым музычным суправаджэннем у выкананні аўтара музыкі Вольгі Падгайскай і ансамбля „Five-storey-ensemble“;
- чытанні з вядомымі нямецкімі аўтарамі, выставы, майстар-класы і лекцыі на спецыяльныя тэмы;
- творчыя мерапрыемствы і магчымасць прыняць удзел у захапляючых акцыях у бібліятэках Баранавічаў, Барысава і Маладзечна;
- а таксама многія іншыя невялікія і буйныя мерапрыемствы ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.
Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, прадстаўнікамі нямецкіх культурных арганізацый у супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.
Праграма Тыдняў Германіі апублікавана на сайце https://minsk.diplo.de/by-be
і ў фэйсбуку https://de-de.facebook.com/posolstvogermaniiminsk/