Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Паведамленне для прэсы № 4, 2018. Заключныя мерапрыемствы Тыдняў Германіі 2018

08.11.2018 - Паведамленне для прэсы

Заключным мерапрыемствам, якое ўвянчае Тыдні Германіі, стане Фестываль XJAZZ у Мінску. Сем музыкантаў з Берліна на тры дні пераўтвораць Мінск у джазавую лабараторыю. 

Заключным мерапрыемствам, якое ўвянчае Тыдні Германіі, стане Фестываль XJAZZ у Мінску. Сем музыкантаў з Берліна на тры дні пераўтвораць Мінск у джазавую лабараторыю. 

Фармат фестывалю XJAZZ быў прыдуманы вядомым нямецкім кампазітарам, трубачом і піяністам Себасцьянам Студніцкім (Sebastian Studnitzky) і стартаваў у 2014 годзе.  Ён адразу ж стаў адным з найбуйнейшых джазавых падзей Германіі і змог хутка і паспяхова зарэкамендаваць сябе на міжнароднай арэне.

За апошнія гады сведкамі гэтай беспрэцэндэнтнай падзеі сталі гледачы Турцыі, Расіі, Польшчы, Ізраіля і Францыі. І вось цяпер ХJAZZ адбудзецца ў Беларусі! З 15 па 17 лістапада Беларуская дзяржаўная філармонія, культурны хаб «ОК16», культурны цэнтр «Корпус» і галерэя «Арт-Беларусь» стануць пляцоўкамі для XJAZZ Minsk Edition, а слухачоў чакае блюз, джаз і фанк у незвычайнай камбінацыі з электроннай і класічнай музыкай.

Ажыццяўленне праекта стала магчымым дзякуючы падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, праекта Еўрапейскага Саюза «Мост», кампаніі «Рэгула», энтузіязму заснавальнікаў джазавага фестывалю XJAZZ Берлін і беларускіх суарганізатараў – канцэртнага агенцтва «Эквілібрыум АРТС» і міжнароднага творчага праекта «АРТЭМП».

Праграма XJAZZ Minsk Edition 2018:

15 лістапада 2018 (чацвер)

Культурны цэнтр «Корпус»

Адрас: пр. Машэрава, 9, корпус 8

16:30                        Прэс-канферэнцыя

                     Рэгістрацыя па тэл.:  +375 25 7670902

18:00                        Адкрыццё

                                 Майстар-клас / лабараторыя (XJAZZ lab)

*XJAZZ lab  = семінар-дыскусія не толькі для прафесійных музыкантаў і музыкантаў-аматараў, але і для ўсіх, хто зацікаўлены ў вывучэнні агульнай ідэі імправізацыі, кампазіцыі ў рэальным часе, эмпатычнай камунікацыі.

                     6+

                     Уваход вольны

                     Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

19:00                        XJAZZ Jam з удзелам нямецкіх і беларускіх джазменаў

6+

                     Уваход вольны

                     Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

16 лістапада 2018 (пятніца)

Культурны хаб «OK16»

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 16

19:00                        Вялікі джазавы канцэрт

Квартэт Себасцьяна Студніцкага (Берлін)

«Мроі Пафнуція» (Мінск)

Трыо Канстанціна Гарачага (Мінск)

Квартэт Міхаіла Філіпені (Мінск)

12+

Квіткі:

тут

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

22:00                        Аfterparty з Minimal Techno Electro Live Band «Komfortrauschen» (Берлін)

& DJ Laurel (Мінск)

18+

Квіткі:

тут

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

17 лістапада 2018 (субота)

ZAL#2, галерэя «Арт-Беларусь»

Адрас: вул. Казлова, 3

14:00                        Інтэрактыўная музычная праграма «Джаз для дзяцей»

Себасцьян Студніцкі (фартэпіяна, труба) і Пафнуцій (валторна) запрашаюць на канцэрт самых маленькіх аматараў джаза! Увазе публікі будуць прадстаўлены папулярныя кампазіцыі, вясёлыя песні і, безумоўна, самая важная частка кожнага джазавага канцэрта – джэм, да ўдзелу ў якім будуць запрошаны ўсе гледачы. Як кажуць самі музыканты, самае галоўнае ў музыцы – гэта магчымасць разам павесяліцца!

3+

Квіткі:

тут

Даведкі па тэл.: +375 29 3210610

Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Адрас: пр. Незалежнасці, 50

19:00                        Канцэрт «MEMENTO»

Джазавае трыо Себасцьяна Студніцкага (Берлін) і Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Квіткі:

- у касах філармоніі

Даведкі па тэл.: +375 17 3311617

Больш за сотню тысяч людзей ужо наведалі мерапрыемствы XJAZZ ва ўсім свеце, і мы вельмі рады, што ў гэтым годзе фестываль пазнаёміцца з Мінскам!

Да пачатку старонкі