Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Сумоўе з мэтай адбору стыпендыятаў Міжнароднай парламенцкай стыпендыі Германскага Бундэстага на 2019 год

04.10.2018 - Паведамленне для прэсы

Дэпутат Бундэстага Марыяне Шыдэр 4 кастрычніка ў Мінску сустрэнецца з дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама з прадстаўніком Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з нагоды адбору стыпендыятаў Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS) Германскага Бундэстага. 


Дэпутат Бундэстага Марыяне Шыдэр 4 кастрычніка ў Мінску сустрэнецца з дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - намеснікам кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве з Германскім Бундэстагам, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццянай Кананчук, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ірынай Рынейскай і членам гэтай камісіі Аленай Каляснёвай, а таксама з прадстаўніком Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з нагоды адбору стыпендыятаў Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS) Германскага Бундэстага.

У рамках праграмы Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, якая фінансуецца Германскім Бундэстагам, 120 маладых людзей з 42 краін атрымаюць магчымасць з сакавіка па ліпень 2019 г. пазнаёміцца з парламенцкай сістэмай Германіі і непасрэдна назіраць за дэмакратычнымі працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў. Стыпендыяты будуць працаваць у офісе аднаго з дэпутатаў Бундэстага і акрамя таго змогуць наведваць лекцыі ва ўніверсітэтах Берліна.

Праграма знаходзіцца пад патранажам Прэзідэнта Германскага Бундэстага Вольфганга Шойбле і ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з трыма берлінскімі ўніверсітэтамі. Усе выдаткі на праезд, пражыванне і страхоўку, уключаючы штомесячную стыпендыю, аплачваюцца Бундэстагам.

 

Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.bundestag.de/ips.

 

Падчас свайго візіту ў Мінск дэлегацыя з Германіі сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў, а таксама галіны адукацыі.

Да пачатку старонкі