Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Тыдні Германіі 2018

20.09.2018 - Паведамленне для прэсы

На працягу больш за 15 гадоў кожную восень пад патранажам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. У гэтым годзе яны пачнуцца 23 верасня і працягнуцца да 18 лістапада 2018 уключна.

На працягу больш за 15 гадоў кожную восень пад патранажам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. У гэтым годзе яны пачнуцца 23 верасня і працягнуцца да 18 лістапада 2018 уключна. Пасольства запрашае ўсіх, хто хацеў бы пазнаёміцца з нямецкай культурай, мовай і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў адзінаццаці беларускіх гарадах.

Разнастайная праграма прапаноўвае на Ваш выбар:

  • шматлікія кінапаказы: сучасныя кароткаметражныя стужкі, мастацкія фільмы на нямецкай мове з субтытрамі на рускай, музычны фільм з наступным Live-DJ-Set, дакументальны фільм у гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, а таксама нямы фільм «Насферату» (1921) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца ў чатырох гарадах з жывым музычным суправаджэннем у выкананні аўтара музыкі Вольгі Падгайскай і  ансамбля сучаснай камернай музыкі «Five-storey-ensemble»;
  • самыя разнастайныя канцэрты ад класікі да стыляў рок і поп, а таксама джаз (у Мінск упершыню прыедзе Берлінскі фестываль XJAZZ);
  • чытанні, выставы, майстар-класы і лекцыі на спецыяльныя тэмы;
  • творчыя мерапрыемствы і магчымасць прыняць удзел у захапляючых акцыях у бібліятэках гарадоў Баранавічы, Брэст, Барысаў і Маладзечна;
  • а таксама многія іншыя невялікія і буйныя мерапрыемствы ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, прадстаўнікамі нямецкіх культурных арганізацый у супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.

Праграма Тыдняў Германіі апублікавана на www.minsk.diplo.de.

 

Да пачатку старонкі