Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Віншаванне  з яўрэйскім Новым годам (Рош ха-Шана 5781)

Зрелые гранаты на ветке

Рош ха-Шана, © colourbox.com

17.09.2020 - Артыкул

Прывітальнае слова Міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія Хайка Мааса з нагоды яўрэйскага Новага года (Рош ха-Шана 5781)

Федеральным министром иностранных дел Хайко Маас
Федеральным министром иностранных дел Хайко Маас© Thomas Imo/photothek.net

Усім яўрэям, іх сем’ям і сябрам у Германіі і ва ўсім свеце жадаю ад усёй душы благаславення, шчасця і здароўя ў Новым 5781-м годзе!

Мы перажылі складаны год, насычаны падзеямі. Ён пачаўся з жудаснага тэракта ў Гале ў дзень самага важнага свята для іудзеяў. Два чалавекі былі бязлітасна забіты, і толькі цяжкія драўляныя дзверы выратавалі вернікаў, якія маліліся ў сінагозе. Напрыканцы гэтага года па-ранейшаму захоўваецца няўпэўненасць, пад знакам якой увесь свет працягвае барацьбу супраць пандэміі, што, на жаль, яшчэ больш распаліла агонь расізму і антысемітызму.

Я ўспрымаю мінулы год як перасцярогу для ўсіх нас: антысемітызм і нянавісць пагражаюць усяму нашаму грамадству. Мы павінны рашуча супрацьстаяць гэтаму сваёй грамадзянскай мужнасцю і ўсімі інструментамі прававой дзяржавы, выступаць за адкрытасць, талерантнасць і плюралізм ва ўзаемаадносінах. Да гэтай мэты працягвае імкнуцца і Федэральнае міністэрства замежных спраў у рамках старшынства ў Міжнародным альянсе ў памяць аб Халакосце, дзе мы, паміж іншага, стварылі Глабальную працоўную групу па барацьбе супраць адмаўлення і скажэння фактаў Халакосту, а таксама ў рамках старшынства ў Савеце ЕС, дзе мы маем намер працягнуць барацьбу супраць усіх формаў антысемітызму. Да гэтай мэты мы таксама будзем імкнуцца ў ходзе нашага будучага старшынства ў Камітэце міністраў Савета Еўропы, дзе мы плануем надаць асаблівую ўвагу барацьбе з нянавісцю ў інтэрнеце.

Новы год – гэта заўсёды нагода зазірнуць у будучыню. Я вельмі рад, што са студзеня наступнага года мы будзем святкаваць 1700-годдзе жыцця яўрэяў у Германіі. Я вельмі крануты тым, што праз 75 гадоў пасля жахаў Халакосту такая вялікая колькасць суграмадзян-яўрэяў называюць Германію сваёй радзімай. Гэты юбілейны год стане для нас нагодай, каб у Германіі і ва ўсім свеце яшчэ раз упэўнена заявіць: іудзейская вера і яўрэйскія традыцыі і сімвалы – частка нашай культуры і ўзбагачаюць наша жыццё сёння і заўтра.

Жыхарам Ізраіля я таксама ад усяго сэрца жадаю «шана това ў-метука». Германію і Ізраіль звязваюць вельмі цесныя, шматбаковыя, унікальныя ўзаемаадносіны. Аб гэтым узгадваў і міністр замежных спраў Ізраіля Габі Ашкеназі ў ходзе свайго першага замежнага візіту, які ён зрабіў у Германію. На працягу 55 гадоў Германія і Ізраіль падтрымліваюць афіцыйныя дыпламатычныя зносіны. Для нас важна і далей паглыбляць і пашыраць гэтыя сувязі на аснове агульных каштоўнасцей.

Жадаю Вам, каб святочныя дні былі радаснымі, нягледзячы на тыя абмежаванні, што накладвае пандэмія каронавіруса. Будзьце здаровы, і няхай у новым годзе здзейсняцца ўсе Вашы добрыя намеры і жаданні!

Хайка Маас

Федэральны міністр замежных спраў

Да пачатку старонкі